Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 снежня 2021, 11:53

Партрэты селебрыці з манет можна ўбачыць на выстаўцы ў Мінску

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка партрэтаў з антыкварных манет Facemoney ("Фейсмані") адкрыецца 16 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі горада Мінска.

"Сюжэты на тэму грошай вельмі папулярныя ў жывапісе і графіцы. Упершыню ў сталіцы пакажуць серыю работ аўтара і стваральніка тэхнікі "фейсмані" Аляксандра Саўкіна. Ён стварыў з манет партрэты вядомых асоб: дзеячаў культуры, мастацтва, навукі, спартсменаў, музыкантаў, акцёраў", - расказалі ў музеі.

Сярод работ Аляксандра Саўкіна ёсць партрэты Міхаіла Савіцкага, Уладзіміра Мулявіна, Юрыя Нікуліна, Сальвадора Далі, Анджэліны Джолі, Стыва Джобса і Ліянэля Месі.

Тэхніка ўяўляе сабой стварэнне размаляваных пано з савецкіх манет, якія выйшлі з абарачэння. Кожная карціна налічвае каля 4 тыс. манет. Некалькі месяцаў можа займаць складаны працэс апрацоўкі металу ад карозіі, ручны роспіс кожнай асобнай манеты і іх наступнае пакрыццё ахоўнымі слаямі.

"Аўтар выстаўкі прапануе зірнуць на грошы пад іншым вуглом. Мастацтва і грошы звязаны паміж сабой. Ва ўсе часы мастакі ператваралі мастацтва ў грошы, а Аляксандр Саўкін ператварае грошы ў мастацтва", - адзначылі арганізатары.

На выстаўцы будзе працаваць відэазона, таксама кожны жадаючы зможа прайсці квест. У працэсе работы экспазіцыя будзе дапаўняцца. Убачыць яе можна да 23 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі