
15 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Афганістан - памяць у фатаграфіях" адкрыецца 15 лютага ў музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі гісторыі горада Гомеля.
Наведвальнікі ўбачаць унікальныя фотаматэрыялы з асабістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў - салдат і афіцэраў. Імгненні тых дзён ёсць на плёнцы дзякуючы мужнасці і адвазе гэтых людзей, звярнулі ўвагу ў музеі. Паводле слоў спецыялістаў, гэтыя здымкі апісваюць афганскую вайну лепш за ўсялякія словы.
"Весці дзённікі і запісы, а тым больш фатаграфаваць ва ўмовах ваеннага часу строга забаранялася. Таму матэрыялы з асабістых архіваў унікальныя. Прадстаўленыя фатаграфіі - гэта ажыўшыя старонкі гісторыі. Колькі б гадоў ні мінула, людзі зноў і зноў будуць вяртацца да тых падзей. Гэта ж гісторыя краіны, нашых родных, блізкіх, знаёмых", - падкрэслілі ў дзяржустанове.
Фотаэкспазіцыя з'яўляецца прадаўжэннем пачатага ў 2016 годзе праекта "Афганістан - памяць і боль". Працаваць выстава будзе па 19 сакавіка.-0-