Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 чэрвеня 2025, 12:20

Памяць Янкі Купалы ўшануюць на Ваенных могілках у Мінску 28 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўшанаваць памяць паэта на "Жальбінах", паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"У знак памяці народнага паэта, які служыў адраджэнню незалежнай Беларусі, запрашаем ускласці кветкі на яго магілу, паслухаць вершы-прысвячэнні Янку Купалу ад беларускіх паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі", - сказалі ў літаратурным музеі.

Янка Купала памёр 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве. "У музеі захоўваецца паведамленне аб тым, што ў гэты дзень у 22.30 "упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала". Пахаванне прайшло 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. У 1962 годзе прах паэта перапахавалі на Ваенных могілках у Мінску", - расказалі ва ўстанове культуры.

"Сучаснікі Янкі Купалы, якім пашчасціла сябраваць з паэтам, захавалі аб ім самую светлую памяць. Для ўсіх наступных пакаленняў жыве слова песняра, поўнае любові да Айчыны і беларускага народа", - падкрэслілі ў музеі.

"Жальбіны" пройдуць 28 чэрвеня на Ваенных могілках. Пачатак у 12.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі