Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Памятны знак Уладзіміру Дубоўку адкрыюць у час фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік"

Культура 08.06.2018 | 13:48
Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" адкрываецца 8 чэрвеня ў Паставах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаўскім райвыканкаме.

Трохдзённы фестываль, які прысвечаны Году малой радзімы, стане самым насычаным і разнапланавым за ўсе гады. У ім прымуць удзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы на народных музычных інструментах з усіх абласцей Беларусі і пяці замежных краін - Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і нават далёкай Індыі. У бягучым годзе фестываль пройдзе пад дэвізам "Дуда - покліч часу".

"Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць каля 400 чалавек. Як ніколі задзейнічана шмат пляцовак - больш за дзесяць у горадзе і пяць у вёсках і ў аграгарадках. Чырвонай ніткай праз усе фестывальныя мерапрыемствы пройдзе тэматыка малой радзімы, землякоў, сваіх каранёў. Будзе адкрыты памятны знак ураджэнцу Пастаўшчыны паэту Уладзіміру Дубоўку ў яго роднай вёсцы Агароднікі. З'явіцца фотагалерэя кіраўнікоў раёна. Акрамя таго, у гэтым годзе адсвяткуем 30-гадовы юбілей Груздаўскага цымбальнага аркестра, ад якога пачаўся фестывальны рух", - расказалі ў райвыканкаме.

Пачнецца фестываль з літаратурнага свята і прэзентацыі трох выданняў: песеннага зборніка з творчасцю пастаўскіх кампазітараў і паэтаў, даведніка "Гонар нашага краю" пра вучоных-землякоў, а таксама зборніка гістарычных матэрыялаў пра Пастаўшчыну на гісторыка-культурнай карце Беларусі. З канцэртам выступіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча. Запланаваны розныя конкурсы, выстаўкі, тэатралізаваны паказ, канцэрты аматарскіх і прафесійных калектываў, ваеннага духавога аркестра. Будзе працаваць творчая лабараторыя па пытаннях развіцця народнай творчасці, пройдзе вогненнае шоу. Для моладзі арганізуюць забаўляльную праграму з удзелам лепшых дыджэяў вобласці. Па традыцыі свята завершыцца гала-канцэртам.

Заснавальнікамі фестывалю выступілі Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам і Пастаўскі райвыканкам.

За ўсю гісторыю фестывалю ў творчым спаборніцтве прымалі ўдзел каля 9 тыс. музыкантаў. На форуме выступалі прадстаўнікі больш як 20 краін. З 1992 года ён мае статус міжнароднага.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.