Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2017, 09:27

Памятны знак "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" адкрыюць 2 верасня

30 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Памятны знак "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" адкрыюць у сталіцы Дня беларускага пісьменства 2 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі стане адным з ключавых момантаў суботняй праграмы свята. Памятны знак у Полацку ўжо ўстаноўлены на беразе Заходняй Дзвіны ля Сафійскага сабора.

Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА скульптар памятнага знака Уладзімір Піпін, кампазіцыя складаецца з дзвюх частак - бронзавай і гранітнай. Агульная вага даволі вялікая. "Бронзавая частка важыць амаль 2 тоны, а вялізны валун - амаль 5 з палавінай тоны", - удакладніў скульптар.

У бронзе адліты шчыты з партрэтамі выдатных гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Сярод іх князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая. "Усяго тут выявы шасці чалавек, вядома, гэта далёка не поўны пералік. Спіс можна было б прадаўжаць, але астатнія персоны нібыта прыкрыты шчытамі. Зразумела, што іх шмат і яны маюцца на ўвазе ў гэтым наслаенні", - растлумачыў Уладзімір Піпін.

На адваротным баку - важныя гістарычныя даты і культурныя каштоўнасці, такія як Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Крыж Еўфрасінні Полацкай і інш. "Паводле задумы архітэктара Армена Сардарава, кампазіцыя ўстаноўлена на самым краі берага, у тым месцы, дзе з Дзвіной зліваецца Палата", - адзначыў скульптар.

Паводле яго слоў, кожны вобраз, адлюстраваны на памятным знаку, патрабаваў дэталёвага вывучэння. "Работа прадаўжалася паўгода. Думаю, што атрымалася нядрэнна. Я ў асноўным задаволены", - прызнаўся Уладзімір Піпін.

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства пройдуць у Полацку з 1 па 3 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі