Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў магазіне "Кнігі&кніжачкі" ў Мінску

Культура 11.09.2018 | 17:37

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў магазіне "Кнігі&кніжачкі" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны праект "Паліцы кітайскіх кніг" ініцыіраваны кітайскім бокам, ён рэалізуецца ў больш чым 10 краінах, і сёння да яго ўдзельнікаў далучылася Беларусь. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця праекта міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, цікавасць да кітайскай літаратуры ў Беларусі расце, а выпуск выдавецтвамі кніг, прысвечаных кітайскай праблематыцы, сведчыць аб існаванні ў Беларусі школы кітаістыкі. Адным з прыкметных апошніх праектаў стала серыя "Светлыя знакі: паэты Кітая", для рэалізацыі якога быў створаны міжнародны рэдакцыйны савет. Нядаўна таксама ўбачыла свет кніга "Кітайская паэзія XX стагоддзя".

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу расказаў, што больш за 100 кніг, прадстаўленых на паліцах для беларускіх чытачоў, - класічныя творы, выданні аб культуры Паднябеснай, сучасным Кітаі. Асабліва ён рэкамендаваў звярнуць увагу на серыю кніг Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні".

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Белкніга" Аляксандра Вашкевіча, праект будзе працаваць на працягу тыдня ў фармаце выстаўкі, а затым выданні змогуць набыць наведвальнікі магазіна. Асартымент паліц цалкам сфарміраваны кітайскім бокам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).