ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2023, 10:20

Палескі і Магілёўскі абласны драмтэатры абмяняюцца гастролямі

Фота з архіва
Фота з архіва

11 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Палескі драматычны і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча правядуць у красавіку-маі абменныя гастролі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Палескага драмтэатра Аляксандр Лукашэнка.

Першым у гастрольны тур адправіцца тэатр з Бабруйска. У Пінск трупа вязе тры спектаклі і будзе працаваць паралельна на дзвюх сцэнах. Так, 18 красавіка на базе Пінскага гарадскога цэнтра культуры і творчасці адбудзецца вячэрні паказ меладраматычнай камедыі "Змешаныя пачуцці, або Два старыя крабы з пяшчотным панцырам" паводле п'есы Рычарда Баэра. У гэты ж час у Палескім драмтэатры пінчане змогуць убачыць адну з апошніх работ Магілёўскага абласнога тэтра - фантасмагорыю "Анёлы не плачуць" у пастаноўцы рэжысёра Дзмітрыя Нуянзіна. У сувязі з вялікай запатрабаванасцю білетаў запланавана два паказы спектакля - у 18.00 і 20.00.

Юным гледачам Магілёўскі тэатр прэзентуе музычную зімовую казку "Запаветнае жаданне". Дзіцячую пастаноўку пакажуць 19 красавіка ў 10.00 і 12.00.

Гастролі ў адказ Палескага драмтэатра запланаваны на 12-13 мая. У Бабруйск пінчане вязуць спектакль для дарослых "Піжама на дваіх" паводле п'есы сучаснага драматурга Марка Камалеці. Гэта лёгкая класічная камедыя становішчаў, дасціпная і поўная нечаканых смешных сітуацый, якую па заслугах ацэняць аматары вытанчанага французскага гумару на дарослыя тэмы. Маленькім гледачам пакажуць музычную казку "Хітрыкі лісы Патрыкееўны" - з яркімі дэкарацыямі і прыгожымі касцюмамі.

"Мы даволі даўно і цесна супрацоўнічаем з Магілёўскім абласным тэатрам. Не раз бывалі адзін у аднаго з абменнымі гастролямі, ведаем сцэнічныя ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць на выездзе. І нашы гледачы знаёмы з гэтым калектывам, таму з цікавасцю чакаюць чарговай сустрэчы з акцёрамі", - адзначыў дырэктар Палескага драматычнага тэатра.

Ён таксама дадаў, што разглядаецца магчымасць арганізацыі восенню першых абменных гастролей з Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатрам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі