Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 верасня 2020, 14:42

Палескі драмтэатр пакажа "Вія" на фестывалі ў Смаленску

2 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Палескі драматычны тэатр з Пінска пакажа спектакль-харор "Вій" на VII Міжнародным тэатральным фестывалі "Смаленскі каўчэг", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Тэатральны фестываль у расійскім Смаленску праходзіць 1-7 верасня. Пінчане выступяць на вялікай сцэне драматычнага тэатра імя А.С. Грыбаедава 3 верасня. "Мы павінны былі паехаць на фестываль яшчэ ў красавіку, але з-за пандэміі яго перанеслі. З удзячнасцю прынялі запрашэнне выступіць цяпер, - расказалі ў тэатры. - З вялікай радасцю павіншуем калег з юбілеем - Смаленскаму тэатру ў гэтым годзе 240 гадоў, - і з прысваеннем яму звання "Акадэмічны".

Спектакль-харор "Вій" (рэжысёр Павел Марыніч) пастаўлены паводле матываў аповесці Мікалая Гогаля ў драматургічнай апрацоўцы Ніны Садур. У сюжэце перапляліся жах і гумар, філасофскія разважанні аб шматграннасці жыцця і барацьбе дабра са злом.

Гэты сезон юбілейны і для саміх пінчан. Наступнай вясной Палескі драматычны тэатр адзначыць сваё 15-годдзе. Калектыў плануе парадаваць сваіх паклоннікаў некалькімі прэм'ерамі. "З-за пандэміі ў нас было шмат часу для рэпетыцый, пастановак новых спектакляў. Лічу, што папрацавалі плённа. Гэты сезон адкрылі прэм'ерай "Паляванне на качак". Практычна на выхадзе - "Навальніца", "Прытворнахворы", "Трамвай "Жаданне", дзіцячая казка "Жыла-была Сыраежка". Навінкі плануем паказаць восенню", - адзначылі ў тэатры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі