Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Паказ фільмаў залатой беларускай калекцыі ў "Піянеры" стартуе 19 верасня

Культура 05.09.2018 | 10:03

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паказ фільмаў залатой беларускай калекцыі ў сталічным кінатэатры "Піянер" стартуе 19 верасня. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Павел Скалабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта сумесны праект Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і "Кінавідэапраката" да 95-годдзя студыі, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе. Праект стартуе паказам мастацкага фільма "Дзікае паляванне караля Стаха", затым на экран выйдуць фільмы "Альпійская балада", "Ідзі і глядзі". Мастацкія карціны залатой калекцыі "Беларусьфільма" гледачы змогуць убачыць па серадах, анімацыйныя - па нядзелях, дакументалістыку - у другую і чацвёртую сераду месяца. Прадстаўляць фільмы будуць удзельнікі творчай групы.

Як дадаў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, праграма паказаў калекцыі карцін распісана да снежня 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Плюсы і мінусы процігалалёдных рэагентаў Аўтамабільныя дарогі ў Беларусі пасыпаюць песка-саляной сумессю або тэхнічнай соллю ў залежнасці ад надвор'я.