2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і кінастудыі "Башкортастан" імя Аміра Абдразакава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне накіравана на развіццё кінематаграфіі, сумесную работу па папулярызацыі і пашырэнні аўдыявізуальных твораў на тэрыторыі Беларусі і Башкортастана. У пагадненне ўваходзіць арганізацыя кінавытворчасці і стварэнне сумесных кінапраектаў.
"Гэта першая кропка супрацоўніцтва, якое ўключае не толькі дапамогу пры кінавытворчасці, але і абмен вопытам, - адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Дзмітрый Сямёнаў. - Гэта вельмі важны складнік сумеснай работы. І кінафестываль "Лістапад" накіраваны таксама на абмен вопытам, бо, акрамя паказаў кіно, у нас вялікая колькасць мерапрыемстваў, творчых сустрэч, майстар-класаў, каб студэнты з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў змаглі пераняць вопыт прафесіяналаў, якія прыязджаюць да нас. Варта адзначыць, што кінастудыя Башкортастана нам блізкая, таму што таксама працуе па трох напрамках - анімацыя, дакументальныя і ігравыя фільмы".
Дзмітрый Сямёнаў расказаў, што першым сумесным праектам стануць Дні беларускага кіно ў Башкортастане. "Будзем рады таксама прадставіць і калег на нашых экранах, пазнаёміць беларускага гледача з работай кінастудыі Башкортастана", - дадаў ён.
"Хочацца развіваць супрацоўніцтва не толькі ў кіно, але і ў анімацыі, тым больш што мы ўмеем ствараць не толькі кароткі метр, але і поўнаметражныя анімацыйныя карціны. Таксама ёсць ідэя зняць фільм аб Мінігалі Шаймуратаве", - расказаў дырэктар кінастудыі "Башкортастан" імя Аміра Абдразакава Юнір Амінеў. Ён таксама падзякаваў гендырэктару "Беларусьфільма" і ўсім арганізатарам кінафестывалю "Лістапад" за запрашэнне. "Кінафестываль арганізаваны вельмі добра, а Мінск - цудоўны горад", - дадаў ён.-0-