Валерыя Бернатовіч
14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца не толькі маштабнай творчай пляцоўкай, але і важнай часткай культурнай ідэнтычнасці. Такое меркаванне выказала беларуская ўдзельніца XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", спявачка Валерыя Бернатовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў артысткі, удзел у конкурсе стаў для яе незабыўнай падзеяй: "Гэта вельмі значнае мерапрыемства ў маім жыцці. Я яго запомню 100 працэнтаў надоўга. Цяпер ува мне змяшаліся эмоцыі: хочацца і паплакаць, і пасмяяцца. Усё нібыта закончылася, але дагэтуль не адпускае".
Спявачка прызналася, што выступленне ў другі дзень конкурсу далося больш складана, перш за ўсё ў эмацыянальным плане. "Пасля першага конкурснага дня хваляванне засталося, і адпусціць сябе немагчыма - наперадзе было яшчэ адно важнае выступленне. Мы позна клаліся, рана ўставалі на рэпетыцыю. Гэта фізічна і маральна няпроста", - адзначыла яна.
Асаблівае значэнне Валерыя Бернатовіч надае самому фэстывалю як з'яве. "Я лічу, што "Славянскі базар" - гэта, напэўна, самая лепшая славутасць, якая ёсць у нас у краіне. Тут неверагодныя эмоцыі, людзі, атмасфера", - падкрэсліла спявачка.
Паводле яе слоў, прадстаўляць на конкурсе Беларусь - гэта не толькі гонар, але і вялікая адказнасць. "Прымаючая краіна - гэта адразу высокі ўзровень чаканняў", - рэзюмавала Валерыя Бернатовіч.-0-