Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Падрыхтоўку дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Мінску абмеркавалі арганізатары з прадстаўніком ЕВС

Культура 18.01.2018 | 19:23

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы супервайзер "Еўрабачання" Юн Ула Сан сёння ў Мінску абмеркаваў з арганізатарамі падрыхтоўку дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў беларускай сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Юн Ула Сан наведаў Беларусь з рабочым візітам. У прадстаўніка Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) адбыўся шэраг сустрэч, на якіх абмяркоўвалася падрыхтоўка да дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску.

Выканаўчы супервайзер сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Жарко. Таксама ён наведаў спартыўны комплекс "Мінск-Арэна", які разглядаецца як адна з пляцовак для правядзення песеннага форуму.

У медыяхолдынгу адбылася сустрэча Юна Ула Сана са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзька, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і творчай групай дзіцячага "Еўрабачання-2018".

"Белтэлерадыёкампанія пачала работу па падрыхтоўцы да дзіцячага "Еўрабачання-2018" яшчэ ў мінулым годзе, але цяперашні кіраўнік конкурсу прыехаў да нас з візітам упершыню. Сёння мы абмяркоўвалі пагадненне, якое будзе падпісана Еўрапейскім вяшчальным саюзам і нашым медыяхолдынгам, а таксама фінансавыя, арганізацыйныя і творчыя пытанні. Гэта першая выязная сустрэча, але ў далейшым такія візіты стануць больш рэгулярнымі. Так, ужо ў лютым да нас прыедуць прадстаўнікі наглядальнага савета "Еўрабачання" - гэта кіраўнікі дэлегацый шасці краін-удзельніц і кіраўніцтва ЕВС, з якімі мы падрабязна абмяркуем арганізацыю фіналу дзіцячага песеннага форуму", - расказаў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў песеннага форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.