Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 лютага 2022, 15:38

Падборка кніг беларускіх класікаў і сучаснікаў прадстаўлена на выстаўцы ў НББ

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Чытаем па-беларуску" адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Родная мова - важны сімвал культуры, які нічым не замяніць. Гэта багацце, зберагчы якое - задача кожнага чалавека", - адзначылі ў НББ.

На кніжнай выстаўцы "Чытаем па-беларуску" прадстаўлена айчынная мастацкая літаратура класічных і сучасных аўтараў, а таксама замежная літаратура на беларускай мове.

"Кнігі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", - паведамілі ў бібліятэцы.

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўная мэта якога - падтрыманне нацыянальных моў і культур, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.

Выстаўку можна будзе наведаць па 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі