Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Падарунак ад Сафіі Ратару і песня аб фестывалі - у Віцебску завяршыўся "Славянскі базар-2019"

Культура 16.07.2019 | 09:00
Сафія Ратару
Сафія Ратару

16 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску адбыўся гала-канцэрт урачыстага закрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кранальнае развітанне артыстаў і гледачоў з фестывалем было напоўнена прадчуваннем новай сустрэчы ў 2020 годзе, калі можна будзе зноў убачыць сяброў і акунуцца ў тую непаўторную атмасферу, якая пануе ў Віцебску кожны ліпень. А пакуль - афіцыйнае завяршэнне спраў: цырымонія ўзнагароджання ўладальніка Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" запаветнай статуэткай "Ліра". У бягучым годзе яе ўладальнікам стаў прадстаўнік Казахстана Адзільхан Макін, які заваяваў сэрцы членаў міжнароднага журы майстэрствам выканання і выдатным вакалам. На закрыцці фестывалю традыцыйна ўручаўся таксама спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". За лепшае ўвасабленне ў творах славянскай тэмы ў бягучым годзе яго таксама ўдастоены Адзільхан Макін.

Тамара Гвердцытэлі ўручае Гран-пры Адзільхану Макіну
Тамара Гвердцытэлі ўручае Гран-пры Адзільхану Макіну'

На сцэну выходзілі як зусім маладыя артысты, так і тытулаваныя зоркі, якія ўжо заваявалі аўтарытэт. Многія выступалі ў дуэтах. Так, Сасо Паўліяшвілі выканаў з Інай Афанасьевай песню "Сэрца на далоні". Тамара Гвердцытэлі і Глеб Мацвяйчук пакарылі залу шлягерам "Паабяцайце мне каханне". Адно з самых яркіх уражанняў пакінула балада Hijo de la luna ў выкананні Ксеніі Дзяжнёвай і саліста Вялікага тэатра Ігара Цвірко. Моладзь у гэты вечар парадавалі Вольга Бузава, SHANGUY, Alekseev. Адзін аднаго змянялі выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Швецыі, Італіі, Малдовы і іншых краін. Песні аб сяброўстве, каханні, сямейных каштоўнасцях кранулі ўсіх прысутных у зале.

Сасо Паўліяшвілі і Іна Афанасьева
Сасо Паўліяшвілі і Іна Афанасьева'

Глеб Мацвяйчук і Тамара Гвердцытэлі
Глеб Мацвяйчук і Тамара Гвердцытэлі'

Ігар Цвірко і Ксенія Дзяжнёва
Ігар Цвірко і Ксенія Дзяжнёва'

Alekseev
Alekseev'

Рада была зноў апынуцца на "Славянскім базары" народная артыстка СССР Сафія Ратару. Бурныя авацыі і доўгія чэргі паклоннікаў пацвердзілі нязменнасць пачуццяў да яе віцебскай публікі. Яшчэ адным сюрпрызам, ужо ад арганізатараў і ўсіх артыстаў, стала песня - прысвячэнне "Славянскаму базару ў Віцебску", якую можна назваць гімнам форуму. Рытмічная кампазіцыя аб фестывалі, выкананая ў фінале, нясе ў сабе ідэю адзінства ўсіх славянскіх народаў - гэты канцэрт стаў сапраўдным святам музыкі і сяброўства.-0-

Сафія Ратару
Сафія Ратару'

Фота Аляксандра Хітрова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).