Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 жніўня 2021, 10:13

Пачаўся прыём работ на міжнародны конкурс "Анімаёўка-2021"

4 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся прыём работ на ХХIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

"Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурсах анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладной творчасці", - расказалі ў адміністрацыі прадпрыемства. Фестываль анімацыйных фільмаў у бягучым годзе пройдзе 25-27 кастрычніка ў Магілёве.

У мінулым годзе на конкурсах анімацыйных фільмаў і дзіцячай анімацыйнай творчасці былі заяўлены 283 фільмы з 45 краін, на конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці - 350 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана.

Ідэя правядзення міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" належыць рэжысёру-аніматару кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. Першы фестываль прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Магілёўаблкінавідэапракат" Андрэя Бычкова фестываль прайшоў у Магілёве, з таго часу тут штогод прымаюць гасцей і ўдзельнікаў фестывалю анімацыйных фільмаў.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі