Фота Вялікага тэатра Беларусі
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі прадставіць оперу А.П. Барадзіна "Князь Ігар" на сцэнах Марыйскага і Чувашскага тэатраў оперы і балета 5 і 6 мая ў рамках "Вялікіх гастроляў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
5 мая Вялікі тэатр Беларусі стане госцем расійскага фестывалю "Гісторыя Айчыны на опернай і балетнай сцэне" і прадставіць оперу "Князь Ігар" у Марыйскім тэатры оперы і балета імя Э.М. Сапаева. На наступны дзень, 6 мая, пастаноўку рэжысёра Галіны Галкоўскай убачаць у Чувашскім дзяржаўным тэатры оперы і балета.
"Наша опера - светлая. Мы ніколі не дазволім сабе пазбавіць гледача надзеі. Надзеі на тое, што ў жыцці заўсёды перамагаюць любоў і высакароднасць", - заўважыла рэжысёр.
У тэатры нагадалі, што ў 2022-м салісты оперы Настасся Масквіна, Уладзімір Громаў і Аляксандр Міхнюк прымалі ўдзел у Фестывалі опернага мастацтва на сцэне тэатра ў Іашкар-Але. У сталіцы рэспублікі Марый Эл беларуская балетная трупа ў 2023-м у час гастрольнага туру прадстаўляла драму "Ганна Карэніна" на музыку П.І. Чайкоўскага. А ў Чэбаксарах салісты балета Вялікага тэатра Беларусі нядаўна выступалі на XXIX Міжнародным балетным фестывалі.-0-
