
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэртнай праграмай Opera&jazz закрыюць сезон у камернай зале Вялікага тэатра Беларусі сёння ўвечары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Глядач убачыць на сцэне творчы саюз салісткі оперы народнай артысткі Беларусі Настассі Масквіной і джазавага трыа "Трансформер" - Алены Вашкевіч (раяль), Назара Рэджэпава (барабаны) і Андрэя Баранава (кантрабас).
"Праект прадстаўляе надзвычай прыгожае спалучэнне двух жанраў - оперы і джаза. Пераплятаючыся, яны ствараюць адзінае цэлае. Салісты прапануюць акунуцца ў атмасферу вытанчага гучання опернага голасу і джаз-трыа. Аўтарскія перакладанні і апрацоўкі надаюць навізну найпрыгажэйшаму музычнаму матэрыялу, а вакальныя сачыненні, якія з'яўляюцца класікай ХХ стагоддзя, набываюць у праграме іншую афарбоўку", - сказала творчы кіраўнік джаз-трыа "Трансформер" Алена Вашкевіч.
Праграма Opera&jazz - сінтэз твораў сусветнай опернай класікі і джазавых імправізацый. Арганізатары адзначылі: канцэрт абавязкова дакажа гледачу, што опера не можа быць сумнай. Публіка па-новаму пачуе Джакама Пучыні, Пятра Чайкоўскага, Джорджа Гершвіна, Ісака Дунаеўскага і Мішэля Леграна.
Рэжысёр вечара Наталля Кузьмянкова. Пачатак праграмы ў 19.30.-0-