Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лістапада 2019, 12:51

"Ода руху" будзе гучаць у Гомельскай галерэі Г.Х.Вашчанкі

21 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Ода руху" заслужанага мастака Расіі Івана Тарасюка адкрыецца 27 лістапада ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Праект "Ода руху" прадстаўляе Івана Тарасюка як майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У экспазіцыі - керамічныя, фарфоравыя работы аўтара.

Усе яны - рукатворная ода руху ў яго фізічных і метафізічных іпастасях, іх вызначае ўнутраная экспрэсія, гавораць арганізатары. Пры гэтым персанажы, якія жывуць, здаецца, па-за прасторай і часам, знаходзяцца ў няспыннай дынаміцы.

"Яго героі, акантаваныя цёмным графічным контурам, - геаметрызаваныя фігуры прахожых, акцёраў, цыркавых артыстаў, якія паспешліва бягуць па вуліцах і эскалатарах, іграюць на музычных інструментах, ідуць па лесвіцах і круцяцца ў колах. Кругаварот жыцця, яго рух, гратэск і сюррэальнасць, заўважаныя ў штодзённасці, - вось фірменны стыль Тарасюка", - адзначае кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Фаміна.

Іван Тарасюк нарадзіўся ў 1957 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу. З'яўляецца заслужаным мастаком Расіі (2012), асацыіраваным акадэмікам Міжнароднай Акадэміі прыгожых мастацтваў Грэцыі - Марына (Італія), уладальнікам міжнароднай прэміі Ван Дэйка (Італія) і іншых узнагарод і званняў. Майстар працуе ў розных відах і жанрах: літаграфія, жывапіс, кераміка, фарфор, скульптура, афармленне цыркавых паказаў, масавых відовішчаў. Яго персанальныя выставы налічваюць ужо больш за сем дзясяткаў як у Расіі, так і за яе рубяжамі. Работы аўтара знаходзяцца ў многіх музеях і прыватных калекцыях.

Убачыць "Оду руху" ў Гомелі можна па 12 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі