ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 25 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 верасня 2020, 13:23

НЦСМ запрашае ўбачыць і абмеркаваць фільм "Ідзі і глядзі" з кінакрытыкам

Ілюстрацыя НЦСМ
Ілюстрацыя НЦСМ

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў сёння ў 18.00 пакажуць фільм "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава і абмяркуюць кінакарціну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСМ Аляксандра Галышка.

"Карціна для прагляду прадастаўлена непасрэдна кінастудыяй "Беларусьфільм". Вечарам пасля кінапаказу будзе абмеркаванне стужкі, мадэратарам выступіць крытык Ірэна Кацяловіч. Яна будзе кіраваць размовай і ў працэсе адказваць на пытанні", - расказала Аляксандра Галышка.

"Ідзі і глядзі" - адзін з самых вядомых беларускіх фільмаў. Раз-пораз карціна трапляе ў спісы лепшых, прафесіяналы сусветнага ўзроўню прыводзяць яе ў якасці прыкладу. Паводле слоў арганізатараў кінапаказу, гэта бязлітасны фільм пра вайну. "Здымалася карціна сумеснымі намаганнямі Мінска і Масквы, да таго ж рэжысёр Элем Клімаў не беларус, але ўсё ж фільм з'яўляецца сапраўды беларускім. Гэта яго прыналежнасць канкрэтнай прасторы якраз і будзе абмяркоўвацца пасля прагляду", - адзначылі ў НЦСМ.

Цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно прымеркаваны да выставы "Алфавіт вайны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі