Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2021, 13:58

НЦСМ азнаёміць з сучасным беларускім пейзажам

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Сучасны беларускі пейзаж" адкрыецца 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"З усіх відаў мастацтва пейзажны жывапіс аднолькава далёкі як ад абстракцыянізму, так і дызайну. Прыкладна з 17 стагоддзя мы маем шэраг рэальных выяў прыроды, ідэальны свет якіх павінен быў замілаваць схільнага да роздуму чалавека", - адзначылі ў НЦСМ.

Як падкрэслілі арганізатары, майстры, якія нарадзіліся і пачыналі сваю мастацкую адукацыю ў сярэдніх навучальных установах Мінска, Магілёва і Гомеля, у асноўным прадаўжаючы традыцыі рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае лірычнаму пейзажу заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва. Наведвальнікі змогуць убачыць работы аўтараў, якімі з'яўляюцца беларускія сучаснікі: Васіль Пяшкун і Антон Вырва, Віталь Гуназа і Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот і Раман Коршунаў.

Выстава будзе адкрыта да 28 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі