27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя праекты для маладзёжнай аўдыторыі плануюць унесці ў праграму міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў 2023 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.
Насычэнне фестывальнай палітры новымі праектамі, у тым ліку для маладзёжнай аўдыторыі, абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі. Акрамя таго, разгледзелі вынікі правядзення ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў паспяховую рэалізацыю праграмы мерапрыемстваў фестывалю і запатрабаванасць фестывальных праектаў у гледача.
На пасяджэнні таксама паставілі задачу абнавіць праграму і фармат правядзення асноўных мерапрыемстваў фестывалю з асваеннем новых пляцовак для іх правядзення. Плануецца наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з расійскім бокам па рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы.-0-