Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Новы сезон у Белдзяржфілармоніі: ад класікі і харавых песнапенняў да папулярнай і народнай музыкі

Культура 10.09.2019 | 11:30
Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы 82-і канцэртны сезон Беларускай дзяржаўнай філармоніі абяцае быць насычаным і багатым на цікавыя канцэртныя праграмы. Слухачы змогуць атрымаць асалоду ад самай разнастайнай музыкі: ад класікі і праваслаўных харавых песнапенняў да папулярнай і народнай музыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Белдзяржфілармоніі.

У прыватнасці, Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова адкрые свой сезон 19 верасня вялікім канцэртам, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Майсея (Мечыслава) Вайнберга - вядомага савецкага кампазітара і піяніста. У праграме можна будзе пачуць таксама творы Яфрэма Падгайца і Людвіга ван Бетховена. Другі канцэрт пройдзе 12 лютага і будзе прымеркаваны да 180-годдзя аднаго са знакамітых класічных кампазітараў - Пятра Чайкоўскага. Трэці канцэрт завершыць сезон Дзяржаўнага камернага аркестра 28 мая і будзе прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна. У праграме ў тым ліку творы Ёзефа Гайдна і Бэлы Бартака.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава адкрые сезон 20 верасня. Творы, якія ўвайшлі ў праграму канцэрта, аб'яднаны касмічнай тэмай: слухачы змогуць атрымаць асалоду ад сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта пад назвай "Юпітэр" і сачынення Вольгі Падгайскай "Капітан планет". Яе творы заўсёды вылучаюцца незвычайнымі кампазітарскімі рашэннямі. Таксама Вольга Падгайская будзе саліраваць на аргане. У праграму ўвайшла "Сімфонія нумар 15" Дзмітрыя Шастаковіча.

28 верасня на палях XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета на сцэне Вялікай канцэртнай залы адбудзецца канцэрт з ужо традыцыйнага цыкла "Сучасная класіка. Вечар прэм'ер". У выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі ўпершыню ў нашай краіне прагучаць творы сучаснага эстонскага кампазітара Эркі-Свена Цюйра. У той жа вечар адбудзецца і сусветная прэм'ера - твора беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна "Дзве фрэскі для сімфанічнага аркестра", напісанага ў 2019 годзе спецыяльна для Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

26 кастрычніка Аляксандр Анісімаў будзе дырыжыраваць Расійскім нацыянальным маладзёжным сімфанічным аркестрам на канцэрце, які адбудзецца на сцэне Вялікай канцэртнай залы. Расійскі нацыянальны маладзёжны сімфанічны аркестр - гэта сто маладых выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны, якія сталі ўдзельнікамі ўнікальнага калектыву і буйнейшага маладзёжнага праекта ў галіне аркестравай культуры. У праграме: Людвіг ван Бетховен, Іаганес Брамс, Сяргей Рахманінаў, Ігар Стравінскі.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Казінца выступіць 22 кастрычніка з канцэртам "Успамінаючы Якава Навуменку" ў гонар народнага артыста Беларусі, спевака і кампазітара. 6 лістапада аркестр дасць вялікі гала-канцэрт "Вярні мне музыку", прысвечаны творчасці выдатнага армянскага кампазітара, піяніста і педагога, народнага артыста СССР Арно Бабаджаняна.

20 лістапада канцэртам "Незабыўнае... Лепшае з творчай спадчыны ансамбля "Песняры" Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча адзначыць 50-годдзе легендарнага калектыву, які заснаваў Уладзімір Мулявін. Шмат гадоў запар з аркестрам плённа супрацоўнічае выдатны спявак Пётр Ялфімаў, які выканае любімыя хіты ансамбля. 12 студзеня 2020 года аркестр па традыцыі зноў збярэ паклоннікаў "Песняроў" на канцэрце ў дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна. У суправаджэнні аркестра спяваць будуць Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрей Коласаў.

У новым канцэртным сезоне заслужаны калектыў Беларусі вакальны ансамбль "Камерата" плануе шэраг канцэртаў, як сольных, так і сумесных на розных пляцоўках Беларусі і за яе межамі. У прыватнасці, у снежні адбудзецца праграма Christmas acappella з удзелам музыкантаў з Венгрыі, а вясной 2020 года музыканты калектыву плануюць паказаць новую праграму "Казкі пра каханне" ў сольным канцэрце.

Серыю канцэртаў арганізуе філармонія для дзяцей і юнацтва. 1 лістапада ў Малой зале імя Р.Шырмы пройдзе музычны спектакль для дзяцей "Чырвоная Шапачка на новы лад", 4-га - музычная казка-гульня "Дзюймовачка", а 6 лістапада - музычны спектакль для дзяцей "Хрустальны чаравічак". З 24 снежня па 7 студзеня ў Вялікай канцэртнай зале пройдуць традыцыйныя навагоднія паказы для дзяцей "Навагоднія прыгоды цацак".

Шмат цікавых канцэртаў падрыхтавалі і самі музыканты Белдзяржфілармоніі. Так, 1 кастрычніка адбудзецца вечар фартэпіяннай музыкі, на якім выступіць народны артыст Беларусі прафесар Ігар Алоўнікаў. У канцэрце таксама прымае ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Кім. Прагучаць творы Іагана Баха, Франца Шуберта, Сяргея Рахманінава і Пятра Чайкоўскага. Канцэрт памяці піяніста і кампазітара Юрыя Блінава пройдзе 18 кастрычніка. Слухачы змогуць атрымаць асалоду ад музыкі Феруча Бузоні, Фрыдэрыка Шапэна і Сяргея Рахманінава. Дырыжор Дзмітрый Зубаў прадставіць праграму з двух канцэртаў старадаўняй музыкі "Вобразы барока", якія адбудуцца 24 і 26 верасня.

У афішы Тэатра аднаго акцёра "Знiч" пяць монаспектакляў, прымеркаваных да 30-годдзя тэатра. У юбілейную праграму ўвайшлі пастаноўкі паводле твораў Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Артура Вольскага. У лютым 2020 года запланаваны спектакль па матывах "Маленькага прынца" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.