Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 жніўня 2021, 18:59

Новы канцэртны сезон аркестра Міхаіла Фінберга пройдзе пад знакам Года народнага адзінства

25 жніўня Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі адкрывае 1 верасня 35-ы канцэртны сезон, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Традыцыйныя прыярытэты заслужанага калектыву - жывы гук, выкананне музыкі айчынных кампазітараў і выступленні ў малых гарадах краіны. На гэты раз новы канцэртны сезон прысвечаны Году народнага адзінства. Першыя канцэрты пройдуць ужо ў верасні.

"Першым нас гасцінна прыме Мазыр. Гэта асаблівы для мяне горад. Тут жыла мая сям'я, бацька і маці. І я заўсёды з асаблівым пачуццём прыязджаю на сваю малую радзіму. Затым мы паедзем у Наваполацк. Гэты горад намі не менш шануемы. Таксама запланавана выступленне заслужанага аркестра на Дзень горада ў Мінску: музыка беларускіх кампазітараў загучыць каля стэлы "Мінск - горад-герой". Ва Уздзе адбудзецца традыцыйнае свята мастацтваў "Мелодыі Уздзенскай восені", - адзначыў Міхаіл Фінберг. - Мы пакажам музыку беларускіх гарадоў, якая натхняе і дапамагае выхоўваць сапраўдных грамадзян сваёй краіны. Мы любім сваіх гледачоў і спадзяёмся, што чарговы раз нам удасца іх здзівіць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі