
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Новым драматычным тэатры 12 мая пройдзе спектакль "Нам толькі 30!", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўстановы.
Спектакль-візітка прысвечаны юбілею творчага калектыву. У святочны вечар артысты раскажуць аб галоўных і найбольш яркіх падзеях, што адбыліся ў тэатры за 30 гадоў. Гледачы азнаёмяцца з лепшымі ўрыўкамі знакавых спектакляў з цяперашняга і рэпертуару мінулых гадоў. Юбілейны вечар будзе напоўнены маляўнічымі музычнымі нумарамі, гумарам, самаіроніяй і яркімі гісторыямі. У спектаклі прыме ўдзел уся трупа Новага драматычнага тэатра.
"Першая частка спектакля будзе праходзіць у выглядзе экскурсу ў гісторыю тэатра, яго жыццё. Тое, чым ён жыў і што дамагло яму стаць такім, які ён цяпер. Другая частка спектакля будзе складацца з урыўкаў спектакляў розных гадоў і розных аўтараў. Гэта будзе "Я рэч..." паводле "Беспасажніцы" Астроўскага, "Жанна" і "Як я стаў" Яраслава Пуліновіча, "Як важна быць сур'ёзным" Оскара Уайльда і іншыя", - дадалі ў прэс-службе.
Пачатак спектакля ў 19.00.-0-