Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2021, 09:43

Новы драматычны тэатр запрашае на прэм'еру спектакля "Вадэвілі" 21 і 22 кастрычніка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бліскучыя вадэвілі Антона Чэхава "Сватанне" і "Юбілей" з'явяцца на сцэне Новага драматычнага тэатра ў 30-м юбілейным сезоне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

"Героі першай п'есы суседзі-памешчыкі не могуць паступіцца сваімі смешнымі амбіцыямі нават для ўласнага сямейнага шчасця. А ў другой Чэхаў паказвае дзвюх абсалютна розных жанчын, якія могуць давесці любога мужчыну да крайнасці. Як менавіта будуць развівацца падзеі, гледачы змогуць убачыць на прэм'еры 21 і 22 кастрычніка", - расказалі ў тэатры.

Вадэвілі Чэхава не маюць аналагаў у рускай літаратуры. У іх няма танцаў і куплетаў, яны поўныя іншага руху - гэта дыялогі ў адным акце, якія развіваюцца з іскрамётнай сілай. У іх схоплена жыццё ў яго самыя вострыя моманты. Малады рэжысёр Лізавета Машковіч убачыла і адчула гэтыя бессмяротныя вадэвілі зусім па-свойму.

"Не хочацца раскрываць усе сакрэты пастаноўкі, але можна сказаць, што ў спектаклі будзе гучаць жывая музыка ў суправаджэнні відэа і мультыплікацыі. Вечныя канфлікты і чалавечыя ўзаемаадносіны, яркія, амаль гратэскавыя характары, стылізаванае афармленне і касцюмы. Непаўторная чэхаўская іронія пранізвае ўвесь спектакль. Кожны персанаж забаўны і кранальны, з комплексамі і дзівацтвамі выкліча ў гледача як смех, так і спачуванне", - адзначылі ў тэатры.

Прэм'ера адбудзецца 21 і 22 кастрычніка ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі