Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2022, 12:29

Нотны зборнік з 77 песнямі кампазітара Алега Молчана прадставяць у НББ

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 11 красавіка адбудзецца прэзентацыя нотнага выдання "Олег Молчан. Песни для голоса и фортепиано", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Нотны зборнік у сямі сшытках, у якія ўвайшлі 77 песень, выпушчаны вядомым музычным выдавецтвам "Кампазітар Санкт-Пецярбург". "Кожны сшытак - вяха ў творчасці Алега Молчана. Цяперашняе выданне - гэта мікс музычных і паліграфічных шэдэўраў", - адзначылі ў бібліятэцы.

Творчы дыяпазон Алега Молчана не ведае межаў: харавыя творы, джазавыя фартэпіянныя імправізацыі, знакамітыя фолк-рок "песняроўскія" хіты. "Найбольш значны ўклад кампазітар унёс у сучасную эстрадную музыку. Менавіта таму было вырашана выдаць песні, створаныя маэстра з 1986 па 2019 год. Музычныя крытыкі адзначаюць унікальнасць маэстра - у яго няма прахадных песень. Кожная - шэдэўр, жамчужына ў скарбніцы беларускай музыкі. Алега Молчана яшчэ пры жыцці называлі класікам", - адзначылі арганізатары.

Удава кампазітара спявачка Ірына Відава расказала, што пасля смерці Алега Молчана ў яе адразу з'явілася шмат ідэй аб тым, што трэба рабіць для захавання памяці аб ім, і выданне нотных матэрыялаў было адным з прыярытэтаў.

"Ідэя аб выданні нотных матэрыялаў увасобілася ў жыццё з дапамогай выдатнага музыканта, заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Ткачэнкі, які зрабіў шэраг клавіраў, выкарыстоўваючы аўтарскія аранжыроўкі Алега Молчана, а таксама музыказнаўца Надзеі Тулінавай - яна пераводзіла раннія рукапісныя клавіры Алега Молчана ў лічбавы фармат у праграме Sibelius", - адзначыла ўдава кампазітара.

Майстра па праву лічаць змагаром за аўтарскія правы стваральнікаў музычных твораў. У гэтым амплуа ён не толькі быў вядомы ў Беларусі, але і быў выбраны прэзідэнтам Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў.

"Я як праваўладальнік, а Алег Молчан перадаў мне свае выключныя аўтарскія і сумежныя правы, дэпаніравала ўсе яго клавіры ў сучасным лічбавым сэрвісе і тым самым абараніла ад пірацкіх выданняў. Таксама хачу нагадаць, што даступнасць нот і тэкстаў на фізічным носьбіце не вызваляе выканаўцаў ад заключэння дагавораў з праваўладальнікамі", - расказала Ірына Відава.

У рамках прэзентацыі песеннага зборніка Алега Молчана адбудзецца прэс-канферэнцыя, удзельнікамі якой стануць Ірына Відава, Уладзімір Ткачэнка і Надзея Тулінава.

У мерапрыемстве прымуць удзел артысты, якія выконвалі песні Алега Молчана: заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальная група "Чысты голас", група "Бай сіці", Вадзім Касенка, Андрэй Усанаў, народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, фатографы, чые работы адлюстраваны на вокладках новага выдання: Таня Вельт, Ала Ткачэнка, Аляксей Волкаў, Міхаіл Маруга.

У гэты ж дзень нотнае выданне ва ўрачыстай абстаноўцы будзе перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акрамя таго, гасцям прэзентацыі будзе прадстаўлена выстава, прысвечаная Алегу Молчану.

Мерапрыемства пройдзе пры садзейнічанні Нацыянальнага фонду падтрымкі праваўладальнікаў.

Алег Молчан - кампазітар, піяніст, прадзюсар, грамадскі дзеяч.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі