Сцяг Субота, 13 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 сакавіка 2016, 14:19

Норма па папулярызацыі беларускай мовы можа быць унесена ў Кодэкс аб культуры

30 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Дэпутаты разглядаюць пытанне аб унясенні норм папулярызацыі беларускай мовы ў праект Кодэкса аб культуры. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы і культуры Наталля Кучынская на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА.

"Гэтыя моманты цяпер на разглядзе. Якім мы ўбачым праект (у другім чытанні. - Заўвага БЕЛТА), залежыць ад таго, наколькі ён будзе ўзгоднены з зацікаўленымі, як за яго прагаласуюць дэпутаты", - растлумачыла Наталля Кучынская.

"У нас ёсць заканадаўства аб мовах. Яно рэгулюе якраз гэтыя пытанні. Вядома, беларуская мова - частка нацыянальнай культуры. І моманты па папулярызацыі сапраўды прапісаны ў праекце", - адзначыла дэпутат. У першым чытанні праект Кодэкса аб культуры быў прыняты ў 2015 годзе. Паводле яе слоў, гэты дакумент не мае аналагаў у свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі