Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2022, 11:03

НММ запрашае на выставу лірычных пейзажаў Бялыніцкага-Бірулі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава твораў вядомага беларускага і рускага мастака, таленавітага пейзажыста Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Праект прымеркаваны да 150-годдзя з дня нараджэння жывапісца, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля ўвайшоў у гісторыю беларускага і рускага мастацтва канца XIX - першай палавіны ХХ стагоддзя як прадаўжальнік традыцыі рэалізму, майстар лірычнага пейзажа. Яго творы - жывапісныя разважанні, прызнанне ў любові роднай прыродзе, яе непаўторнаму хараству.

У 1930-я гады Бялыніцкі-Біруля, падарожнічаючы па розных кутках СССР, значна пашырыў кола сюжэтаў сваіх палотнаў. У 1930-я -1940-я гады жывапісец стварыў серыі работ у жанры мемарыяльнага пейзажа, адлюстраваўшы мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Аляксандра Пушкіна, Пятра Чайкоўскага і інш.

У 1947 годзе ён прыехаў на радзіму. З юнацкім парывам і зайздроснай энергіяй з мая і да сярэдзіны чэрвеня працаваў у наваколлі Мінска. Ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія потым былі перапрацаваны ў цыкл карцін пра Беларусь.

У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца самая вялікая калекцыя твораў майстра - каля 460 карцін і эцюдаў. Шэраг твораў паступіў у музейны збор яшчэ пры жыцці пейзажыста, але большая частка калекцыі была набыта ў канцы 1950-х - 1960-я гады ва ўдавы майстра Алены Бялыніцкай-Бірулі. У складзе НММ створаны і паспяхова працуе больш за 40 гадоў Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі