Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 жніўня 2020, 09:39

НММ запрашае азнаёміцца з пейзажным жывапісам беларускіх майстроў ХХ стагоддзя

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Пейзаж. Светаўспрыманне" па 27 верасня будзе працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Чалавеку заўсёды было ўласціва ўглядацца ў свет навакольнай яго прыроды. Разнастайнасць і хараство натуральных ландшафтаў здаўна прыцягвалі ўвагу жывапісцаў. Пейзаж, які выкарстоўваўся першапачаткова ў якасці фону для тэматычных сцэн, гістарычных падзей і партрэтаў, з XVI стагоддзя вылучыўся ў самастойны жанр выяўленчага мастацтва і набыў папулярнасць сярод мастакоў розных краін, школ і напрамкаў. Не выключэннем стала і айчыннае выяўленчае мастацтва", - расказалі ў музеі.

Для беларускіх пейзажаў характэрны нацыянальна-рамантычны настрой, лірычнасць, камернасць і сузіральны характар. У другой палове ХХ стагоддзя роля гэтага жанра ў беларускім выяўленчым мастацтве ўзрасла і стала асабліва актуальнай. Дзякуючы значным пластычным і кампазіцыйным магчымасцям, яркім каларыстычным рашэнням мастакі-пейзажысты не толькі адлюстроўваюць на сваіх палотнах усё шматграннае хараство прыроды, але і паказваюць гледачу ўласную канцэпцыю светаўспрымання.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 20 жывапісных работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, створаных у другой палове ХХ стагоддзя такімі майстрамі, як Яўген Красоўскі, Канстанцін Касмачоў, Мікалай Казакевіч, Леанід Шчамялёў. Карціны невялікага фармату дадуць магчымасць гледачу азнаёміцца з рэдка выстаўляемымі экспанатамі з фондаў музея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі