Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2018, 09:50

Ніна Сінякова з Беларусі перамагла ў конкурсе кампазітараў імя Андрэя Пятрова ў Санкт - Пецярбургу

16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ніна Сінякова з Беларусі стала пераможцай Усерасійскага адкрытага конкурсу кампазітараў імя Андрэя Пятрова ў намінацыі "Сімфанічная музыка", які завяршыўся 15 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце творчага спаборніцтва.

Пераможца атрымала найвышэйшую ацэнку журы за Канцэрт для дзвюх скрыпак з сімфанічным аркестрам. Яна заваявала і прыз глядацкіх сімпатый.

Ніна Сінякова скончыла Мінскае музычнае вучылішча. Потым яна вучылася ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі і Вышэйшай школе музыкі Кёльна (Германія).

Усерасійскі адкрыты конкурс кампазітараў мае імя народнага артыста СССР Андрэя Пятрова. Ён па чарзе праводзіцца ў адной з дзвюх намінацый: "Сімфанічная музыка" і "Эстрадная песня і эстрадны раманс". Пераможца ўзнагароджваецца грашовай прэміяй у памеры 250 тыс. расійскіх рублёў.

Журы конкурсу ў бягучым годзе ўзначаліла народная артыстка Азербайджана Франгіз Алдызадэ. У яго склад увайшлі таксама кампазітары Леанід Дзясятнікаў, Павел Карманаў, Аляксандр Кнайфель, Аляксандр Радвіловіч, Настасся Хрушчова, Дзмітрый Янаў-Яноўскі і дырыжор Фёдар Ляднёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі