13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера фільма "Чорны замак" прайшла ў кінатэатры "Перамога" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фільм зняты Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і расійскай кампаніяй "Нью Арт Сінема Прадакшн" паводле матываў рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Аўтарам сцэнарыя стаў Глеб Шпрыгаў, рэжысёр - Кірыл Кузін.
Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як старадаўняе Евангелле, якое прыналежала роду Альшанскіх, трапляе ў яго антыкварны магазін. Для таго каб выратаваць сябе і разгадаць тайны мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з цяперашнім часам.
Прэм'ерныя паказы фільма праходзяць і ў Расіі. Ва ўсіх кінатэатрах - ад Благавешчанска да Самары.
Рэжысёр Кірыл Кузін прызнаўся, што атрымаў першыя водзывы пасля кінафестывалю "Лiстапад" і яго парадавала, што ў час паказу фільма на фестывалі ніхто не выйшаў з залы. "Гэта на самай справе вельмі вялікі паказчык, таму што на прэм'еры заўсёды збіраюцца дасведчаныя людзі", - дадаў ён.
"Наша каманда працавала самазабыўна і зрабіла захапляючае кіно. Безумоўна, тое, што наш герой стаў маладзейшым адносна кнігі, прыцягвае маладое пакаленне. Кінамова наша была бліжэй да міжнароднай. Мы пастараліся дадаць столькі інфармацыі, каб у гледача не было магчымасці ўздыхнуць", - адзначыў Кірыл Кузін.
Прадзюсар і сцэнарыст Глеб Шпрыгаў пагадзіўся, што на "Лістападзе" фільм быў прыняты вельмі добра. "Вядома ж, прэм'ера - гэта заўсёды хвалююча, думаеш аб тым, як пройдзе пракат і які будзе лёс фільма. Планы на будучыню ёсць, але пакуль іх агучваць рана, таму што вялікае кіно патрабуе, каб сыходзілася адразу некалькі фактараў: грошы, творчыя сілы. Пакуль усё на ўзроўні задумак, ідэй", - дадаў ён.
На думку першага намесніка міністра культуры Дзмітрыя Шляхціна, гэты фільм - сімбіёз класікі і новага прачытання. "Нам будуць важны ўражанні і водгукі гледачоў. Мы вельмі спадзяёмся, што ён будзе паспяховы ў шырокім пракаце, які з гэтага дня пачынаецца па ўсёй тэрыторыі краіны. Гэта нацыянальны праект, у які мы ўклалі сваю душу, свае сілы", - растлумачыў Дзмітрый Шляхцін.
"Мы спадзяёмся, што дзякуючы гэтай кааперацыі і ўзаемнаму навучанню нам удасца выйсці на новыя ўзроўні развіцця па многіх напрамках у культуры", - дадаў ён.
Фільм зняты Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і расійскай кампаніяй "Нью Арт Сінема Прадакшн" паводле матываў рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Аўтарам сцэнарыя стаў Глеб Шпрыгаў, рэжысёр - Кірыл Кузін.
Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як старадаўняе Евангелле, якое прыналежала роду Альшанскіх, трапляе ў яго антыкварны магазін. Для таго каб выратаваць сябе і разгадаць тайны мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з цяперашнім часам.
Прэм'ерныя паказы фільма праходзяць і ў Расіі. Ва ўсіх кінатэатрах - ад Благавешчанска да Самары.
"Наша каманда працавала самазабыўна і зрабіла захапляючае кіно. Безумоўна, тое, што наш герой стаў маладзейшым адносна кнігі, прыцягвае маладое пакаленне. Кінамова наша была бліжэй да міжнароднай. Мы пастараліся дадаць столькі інфармацыі, каб у гледача не было магчымасці ўздыхнуць", - адзначыў Кірыл Кузін.
Прадзюсар і сцэнарыст Глеб Шпрыгаў пагадзіўся, што на "Лістападзе" фільм быў прыняты вельмі добра. "Вядома ж, прэм'ера - гэта заўсёды хвалююча, думаеш аб тым, як пройдзе пракат і які будзе лёс фільма. Планы на будучыню ёсць, але пакуль іх агучваць рана, таму што вялікае кіно патрабуе, каб сыходзілася адразу некалькі фактараў: грошы, творчыя сілы. Пакуль усё на ўзроўні задумак, ідэй", - дадаў ён.
"Наш жанр - гістарычнае фэнтэзі. У гэтым жанры працаваў і сам Караткевіч. Але нам давялося звярнуцца і да гісторыі Беларусі, пашукаць лакацыі, якія дапамаглі зняць кіно так, каб не было сорамна. Праведзена вялікая работа не толькі мной, але і мастаком-пастаноўшчыкам, рэквізітарамі, касцюмерамі, людзьмі, якія забяспечваюць тую якасць фільма, што вы цяпер бачыце на экране", - падкрэсліў Глеб Шпрыгаў.
На думку першага намесніка міністра культуры Дзмітрыя Шляхціна, гэты фільм - сімбіёз класікі і новага прачытання. "Нам будуць важны ўражанні і водгукі гледачоў. Мы вельмі спадзяёмся, што ён будзе паспяховы ў шырокім пракаце, які з гэтага дня пачынаецца па ўсёй тэрыторыі краіны. Гэта нацыянальны праект, у які мы ўклалі сваю душу, свае сілы", - растлумачыў Дзмітрый Шляхцін.
"Мы спадзяёмся, што дзякуючы гэтай кааперацыі і ўзаемнаму навучанню нам удасца выйсці на новыя ўзроўні развіцця па многіх напрамках у культуры", - дадаў ён.
Генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей адзначыў, што з дапамогай такіх фільмаў мы паказваем гісторыю ўсяму насельніцтву нашага свету. "Зусім нядаўна па выніках удзелу ў фестывалі ў Індыі наш "Чорны замак" стаў фільмам-адкрыццём. Чатыры краіны прэзентавалі свае фільмы, сярод іх была і Беларусь. Вельмі добра ацанілі: на добрым узроўні гук, рэжысура, работа аператара. Індусы ўражаны. Хто-хто, а яны ўмеюць цаніць кіно", - дадаў ён.
На яго думку, самае галоўнае, многія людзі перачытаюць Караткевіча, нават тыя беларусы, якія знаходзяцца за мяжой.-0-
Фота Таццяны Матусевіч