Горад Мсціслаў, які часта называюць беларускім Суздалем за яго архітэктурную адметнасць і глыбокую гістарычную памяць, зноў стаў цэнтрам прыцягнення для аматараў сярэдневяковай эстэтыкі. Сонца няшчадна паліла, тэмпература паветра амаль пад 30 градусаў, але ні спякота, ні цяжар металічных даспехаў не змаглі астудзіць запал удзельнікаў і гледачоў. Гасцінны Мсціслаўскі раён сустрэў гасцей сардэчна: ад уезда ў горад да самай вяршыні ўзгорка дарога праходзіла праз алею яркіх палатак, дзе майстры дэманстравалі вырабы са скуры і металу, а гандляры частавалі традыцыйнай прадукцыяй. Карэспандэнт БЕЛТА адправілася ў Мсціслаў, каб даведацца, што прымушае сучасных людзей мяняць офісныя касцюмы на латы і шукаць рамантыку ў эпосе мячоў.
"Даём старт святу сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст" у сэрцы нашай гісторыі. Наш старажытны горад - жывы летапіс беларускай дзяржаўнасці. Тут, на Замкавай гары, стагоддзі каваўся дух народа і зараджаліся традыцыі пісьменства", - адзначыў старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Юрый Блахін, адкрываючы мерапрыемства. Паводле яго слоў, за гады правядзення фестываль стаў сапраўдным мостам паміж эпохамі і музеем пад адкрытым небам. Кіраўнік раёна падзякаваў арганізатарам і рамеснікам за стварэнне атмасферы доблесці, пажадаўшы рыцарам сумленных баёў, гасцям - яркіх эмоцый, а ўсім прысутным - міру і дабра.




Сярод соцень удзельнікаў, якія з'ехаліся з усёй краіны, асабліва прыкметна імкненне да аўтэнтычнасці. Пара з салігорскага клуба "Вольны птах" - Аляксандр Ісаеня і Паліна Мароз - яскравы прыклад таго, як хобі перарастае ў лад жыцця. Аляксандр займаецца гістарычнай рэканструкцыяй з 2013 года, спецыялізуючыся на баях у даспехах і стральбе з лука. Для яго гэта ўжо не першы фестываль.
"Цікавасць да гэтага з'яўляецца на фоне захаплення гісторыяй, фэнтэзі-гульнямі і кнігамі, дзе ўвасоблена сярэдневяковая тэматыка. У кожнай эпосе ёсць свая рамантыка. Мне бліжэй XIV - пачатак XV стагоддзя", - тлумачыць Аляксандр выбар часавага перыяду. Ён падкрэслівае, што рэканструкцыя - гэта шырокае поле для самарэалізацыі. Хтосьці змагаецца, хтосьці займаецца коннай яздой, трэція ўдасканальваюцца ў рамёствах: шыюць касцюмы, куюць упрыгажэнні, лепяць кераміку.
"Калі ты далучаешся да рамяства, ты ў ім удасканальваешся, знаходзіш сябе і атрымліваеш сапраўднае задавальненне ад выніку. Гэта шлях развіцця. Але галоўнае тут - людзі. Мы знаходзім аднадумцаў, якія становяцца блізкімі сябрамі, амаль братамі і сёстрамі", - дзеліцца ўражаннямі Аляксандр. У звычайным жыцці хлопец працуе электраслесарам па аўтаматыцы, а гэта яго хобі.


Яго сяброўка Паліна далучылася да гэтага нядаўна, усяго паўгода таму, пасля знаёмства з Аляксандрам у інтэрнэце. Для яе гэта першы вопыт удзелу ў такой маштабнай падзеі. Дзяўчына прызнаецца, што тэматыка і асаблівыя ўборы блізкія ёй па духу. "Ты пачынаеш адчуваць сябе зусім інакш", – гаворыць яна. Пакуль мужчыны ўдзельнічаюць у турнірах, дзяўчаты займаюцца гаспадаркай, гатуюць ежу і ствараюць утульнасць у лагеры. "Я пакуль толькі падтрымліваю: магу падаць вады, дапамагчы з экіпіроўкай", - з усмешкай адзначае Паліна, дадаючы, што гэта таксама важная частка агульнай справы.
На поле бітвы выйшаў і Вадзім Кавалёў з барысаўскага клуба "Баявая спадчына". Інжынер-канструктар па прафесіі, ён прыўносіць у баі тэхнічны погляд і спакой. У рэканструкцыю Вадзім прыйшоў у 2014 годзе па запрашэнні калегі і з таго часу не можа спыніцца.
"Гэта такое ж адзінаборства, проста з асаблівасцямі экіпіроўкі. Галоўнае тут - адсутнасць агрэсіі. Мы паважаем саперніка і стараемся паказаць прыгожую, тэхнічную барацьбу", - расказвае ён перад паядынкам. Для Вадзіма такія мерапрыемствы - магчымасць рэалізаваць сябе ў справе. У хуткім часе ён плануе паездку ў Расію на турнір фармату "150 на 150", дзе канфігурацыя поля ўключае рысталішчы і сцены, што патрабуе прымянення групавой тактыкі. "Рыцарскія фэсты дазваляюць паспрабаваць сябе ў масавых, але адэкватных баях", – тлумачыць удзельнік.

Падтрымліваюць байцоў прыгожыя дамы ва ўборах Сярэдневякоўя. Дзяўчаты з мінскага клуба "Снежны барс" Кацярына Лазарава і Любоў Плюшч сочаць, каб у рыцараў заўсёды была вада. Кацярына, інжынер-праекціроўшчык у будаўніцтве, адзначае цяжкасць умоў: "Усе тут у даспехах, ім вельмі цяжка. Таму мы пастаянна сочым, каб у хлопцаў была вада, дапамагаем прамачыць горла і астыць".
Любоў, асістэнт стаматолага, трапіла ў супольнасць выпадкова, наведаўшы Грунвальдскую бітву як турыстка. "Убачыла ўдзельнікаў клуба "Снежны барс". Да іх можна было падысці, пагаварыць, яны якраз шукалі пачаткоўцаў. Я прыйшла, і аказалася, што ўсё вельмі дружалюбна", - успамінае яна. Для дзяўчат фестываль - гэта перш за ўсё сустрэча з кам'юніці. "Гэта дзіўная супольнасць, якая моцна аб'ядноўвае. У цябе з'яўляюцца сябры з усёй краіны, якіх ты бачыш толькі ў час фестывальнага сезона. Кожны год гэтыя сустрэчы выклікаюць сапраўднае захапленне", - дзеліцца Любоў.

Пры гэтым самі дзяўчаты таксама падтрымліваюць форму, займаючыся сучасным мечавым боем - спартыўнай дысцыплінай з мяккім інвентаром. "Гэта асобны від спорту са сваімі спаборніцтвамі і медалямі. Для нас гэта спосаб адпрацаваць навыкі руху", - тлумачыць Кацярына. Нават цяжкаўзброеныя байцы часам выкарыстоўваюць мяккі інвентар для трэніроўкі тэхнікі, каб вучыцца дзейнічаць эфектыўна нават на апошніх секундах бою, калі сілы на заканчваюцца.
Гледачы назіралі за выступленнямі з хваляваннем. Сярод гасцей - дружная кампанія з Клімавіч. Кацярына Гоманава прыязджае сюды не ўпершыню і сёлета засталася ў захапленні ад размаху кірмашу рамеснікаў. "Добры фестываль, тут кожны знойдзе штосьці сваё. Нехта назірае за баямі, а нехта проста гуляе па горадзе, атрымліваючы задавальненне ад гэтай атмасферы", - гаворыць яна. Яе хросная Ірына Раманава наведвае фестываль з самага заснавання, лічачы яго адной з традыцый. "З кожным годам тут становіцца ўсё лепш і цікавей. Свята становіцца больш маштабным, праграма становіцца больш насычанай", - адзначае Ірына. Асаблівае ўражанне на іх зрабілі паказальныя конныя выступленні клуба "Залатая шпора".
Маленькая Ангеліна, дачка Ірыны, глядзела на тое, што адбывалася, з радасцю ў вачах. "Больш за ўсё мне падабаецца, што тут шмат цацак і цікавых гульняў", - усклікнула дзяўчынка. І няхай гарачае надвор'е крыху стаміла, яно не змагло сапсаваць уражання ад грандыёзнага сярэдневяковага шоу.

"Мсціслаў унікальны сваёй энергетыкай. Сюды хочацца вяртацца зноў і зноў, каб далучыцца да жывой гісторыі", - дадае Кацярына Гоманава.
Таццяна СЕЛЯДЦОВА,
фота аўтара,
БЕЛТА.-0-
"Даём старт святу сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст" у сэрцы нашай гісторыі. Наш старажытны горад - жывы летапіс беларускай дзяржаўнасці. Тут, на Замкавай гары, стагоддзі каваўся дух народа і зараджаліся традыцыі пісьменства", - адзначыў старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Юрый Блахін, адкрываючы мерапрыемства. Паводле яго слоў, за гады правядзення фестываль стаў сапраўдным мостам паміж эпохамі і музеем пад адкрытым небам. Кіраўнік раёна падзякаваў арганізатарам і рамеснікам за стварэнне атмасферы доблесці, пажадаўшы рыцарам сумленных баёў, гасцям - яркіх эмоцый, а ўсім прысутным - міру і дабра.





Сярод соцень удзельнікаў, якія з'ехаліся з усёй краіны, асабліва прыкметна імкненне да аўтэнтычнасці. Пара з салігорскага клуба "Вольны птах" - Аляксандр Ісаеня і Паліна Мароз - яскравы прыклад таго, як хобі перарастае ў лад жыцця. Аляксандр займаецца гістарычнай рэканструкцыяй з 2013 года, спецыялізуючыся на баях у даспехах і стральбе з лука. Для яго гэта ўжо не першы фестываль.
"Цікавасць да гэтага з'яўляецца на фоне захаплення гісторыяй, фэнтэзі-гульнямі і кнігамі, дзе ўвасоблена сярэдневяковая тэматыка. У кожнай эпосе ёсць свая рамантыка. Мне бліжэй XIV - пачатак XV стагоддзя", - тлумачыць Аляксандр выбар часавага перыяду. Ён падкрэслівае, што рэканструкцыя - гэта шырокае поле для самарэалізацыі. Хтосьці змагаецца, хтосьці займаецца коннай яздой, трэція ўдасканальваюцца ў рамёствах: шыюць касцюмы, куюць упрыгажэнні, лепяць кераміку."Калі ты далучаешся да рамяства, ты ў ім удасканальваешся, знаходзіш сябе і атрымліваеш сапраўднае задавальненне ад выніку. Гэта шлях развіцця. Але галоўнае тут - людзі. Мы знаходзім аднадумцаў, якія становяцца блізкімі сябрамі, амаль братамі і сёстрамі", - дзеліцца ўражаннямі Аляксандр. У звычайным жыцці хлопец працуе электраслесарам па аўтаматыцы, а гэта яго хобі.



Яго сяброўка Паліна далучылася да гэтага нядаўна, усяго паўгода таму, пасля знаёмства з Аляксандрам у інтэрнэце. Для яе гэта першы вопыт удзелу ў такой маштабнай падзеі. Дзяўчына прызнаецца, што тэматыка і асаблівыя ўборы блізкія ёй па духу. "Ты пачынаеш адчуваць сябе зусім інакш", – гаворыць яна. Пакуль мужчыны ўдзельнічаюць у турнірах, дзяўчаты займаюцца гаспадаркай, гатуюць ежу і ствараюць утульнасць у лагеры. "Я пакуль толькі падтрымліваю: магу падаць вады, дапамагчы з экіпіроўкай", - з усмешкай адзначае Паліна, дадаючы, што гэта таксама важная частка агульнай справы.На поле бітвы выйшаў і Вадзім Кавалёў з барысаўскага клуба "Баявая спадчына". Інжынер-канструктар па прафесіі, ён прыўносіць у баі тэхнічны погляд і спакой. У рэканструкцыю Вадзім прыйшоў у 2014 годзе па запрашэнні калегі і з таго часу не можа спыніцца.
"Гэта такое ж адзінаборства, проста з асаблівасцямі экіпіроўкі. Галоўнае тут - адсутнасць агрэсіі. Мы паважаем саперніка і стараемся паказаць прыгожую, тэхнічную барацьбу", - расказвае ён перад паядынкам. Для Вадзіма такія мерапрыемствы - магчымасць рэалізаваць сябе ў справе. У хуткім часе ён плануе паездку ў Расію на турнір фармату "150 на 150", дзе канфігурацыя поля ўключае рысталішчы і сцены, што патрабуе прымянення групавой тактыкі. "Рыцарскія фэсты дазваляюць паспрабаваць сябе ў масавых, але адэкватных баях", – тлумачыць удзельнік.

Падтрымліваюць байцоў прыгожыя дамы ва ўборах Сярэдневякоўя. Дзяўчаты з мінскага клуба "Снежны барс" Кацярына Лазарава і Любоў Плюшч сочаць, каб у рыцараў заўсёды была вада. Кацярына, інжынер-праекціроўшчык у будаўніцтве, адзначае цяжкасць умоў: "Усе тут у даспехах, ім вельмі цяжка. Таму мы пастаянна сочым, каб у хлопцаў была вада, дапамагаем прамачыць горла і астыць".
Любоў, асістэнт стаматолага, трапіла ў супольнасць выпадкова, наведаўшы Грунвальдскую бітву як турыстка. "Убачыла ўдзельнікаў клуба "Снежны барс". Да іх можна было падысці, пагаварыць, яны якраз шукалі пачаткоўцаў. Я прыйшла, і аказалася, што ўсё вельмі дружалюбна", - успамінае яна. Для дзяўчат фестываль - гэта перш за ўсё сустрэча з кам'юніці. "Гэта дзіўная супольнасць, якая моцна аб'ядноўвае. У цябе з'яўляюцца сябры з усёй краіны, якіх ты бачыш толькі ў час фестывальнага сезона. Кожны год гэтыя сустрэчы выклікаюць сапраўднае захапленне", - дзеліцца Любоў.

Пры гэтым самі дзяўчаты таксама падтрымліваюць форму, займаючыся сучасным мечавым боем - спартыўнай дысцыплінай з мяккім інвентаром. "Гэта асобны від спорту са сваімі спаборніцтвамі і медалямі. Для нас гэта спосаб адпрацаваць навыкі руху", - тлумачыць Кацярына. Нават цяжкаўзброеныя байцы часам выкарыстоўваюць мяккі інвентар для трэніроўкі тэхнікі, каб вучыцца дзейнічаць эфектыўна нават на апошніх секундах бою, калі сілы на заканчваюцца.
Гледачы назіралі за выступленнямі з хваляваннем. Сярод гасцей - дружная кампанія з Клімавіч. Кацярына Гоманава прыязджае сюды не ўпершыню і сёлета засталася ў захапленні ад размаху кірмашу рамеснікаў. "Добры фестываль, тут кожны знойдзе штосьці сваё. Нехта назірае за баямі, а нехта проста гуляе па горадзе, атрымліваючы задавальненне ад гэтай атмасферы", - гаворыць яна. Яе хросная Ірына Раманава наведвае фестываль з самага заснавання, лічачы яго адной з традыцый. "З кожным годам тут становіцца ўсё лепш і цікавей. Свята становіцца больш маштабным, праграма становіцца больш насычанай", - адзначае Ірына. Асаблівае ўражанне на іх зрабілі паказальныя конныя выступленні клуба "Залатая шпора".Маленькая Ангеліна, дачка Ірыны, глядзела на тое, што адбывалася, з радасцю ў вачах. "Больш за ўсё мне падабаецца, што тут шмат цацак і цікавых гульняў", - усклікнула дзяўчынка. І няхай гарачае надвор'е крыху стаміла, яно не змагло сапсаваць уражання ад грандыёзнага сярэдневяковага шоу.

"Мсціслаў унікальны сваёй энергетыкай. Сюды хочацца вяртацца зноў і зноў, каб далучыцца да жывой гісторыі", - дадае Кацярына Гоманава.

Таццяна СЕЛЯДЦОВА,
фота аўтара,
БЕЛТА.-0-
