Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 верасня 2020, 15:12

НББ прадставіць невядомыя старонкі жыцця Мінска

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць святочную кніжную выстаўку "Мінская мазаіка". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

У экспазіцыю ўключана больш за 50 тэматычных выданняў. У гэтым шэрагу - маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, каталогі і турыстычныя буклеты, паштоўкі з пейзажамі, гістарычнымі мясцінамі і помнікамі Мінска. "Святочны праект прадстаўляе невядомыя старонкі жыцця горада, дае магчымасць не толькі адчуць подых мінулых стагоддзяў, але і рытм сённяшняга часу", - адзначылі ў бібліятэцы.

Адкрывае экспазіцыю раздзел "Мінск гістарычны". Наведвальнікі могуць азнаёміцца з серыяй кніг Віталя Кірычэнкі пад агульнай назвай "Мінск", якая адрасавана шырокаму колу чытачоў. Аўтар вядзе аповед аб сталіцы 1940-1969 гадоў на аснове архіўных дакументаў, перыядычным друку, ілюструючы яго рэдкімі фатаграфіямі. Сярод прадстаўленых выданняў - кніга Міхаіла Асмалоўскага "Мінск". Гэта першая спроба абагульніць горадабудаўнічы вопыт горада, паказаць яго гістарычнае мінулае і асаблівасці развіцця пачатку 1950-х гадоў.

Асаблівасцю раздзела "Мінск. Галоўная вуліца" з'яўляецца грунтоўнае даследаванне пісьменніка і энцыклапедыста Леаніда Маракова гісторыі соцень дамоў галоўнай вуліцы сталіцы - праспекта Незалежнасці. "На працягу свайго існавання каля дзясятка разоў змянялася назва. Гэта і гісторыя людзей, якія жылі тут, будаваліся, якія наведвалі магазіны і тэатры. У выданні змешчаны ўнікальныя фатаграфіі, планы і архіўныя дакументы", - расказалі арганізатары.

Наведаць выстаўку можна па 30 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі