Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 ліпеня 2022, 10:46

Названы лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021-2022 гады

12 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы апублікаваны імёны лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021-2022 гады, паведамляе БЕЛТА.

На гэты раз уладальнікамі ўзнагароды сталі тры аўтарскія калектывы. Прэмія прысуджана пастаноўшчыкам канцэртных праграм розных гадоў на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": Леаніду Багараду (пасмяротна), Аляксандру Вавілаву, Ірыне Коўленай, Сяргею Пятрову, Марыне Раманоўскай. Лаўрэатамі сталі таксама аўтары выдавецкага праекта, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Іван Антановіч, Сяргей Кандыбовіч, Пётр Клімук, Аляксандра Казапалянская, Аксана Салопава, Кацярына Роева-Мкртчан і Мікалай Чахлоў. Акрамя таго, прэмія Саюзнай дзяржавы прысуджана аўтарам праекта "Ржэўскі мемарыял савецкаму салдату" Андрэю Карабцову і Канстанціну Фаміну.

Чакаецца, што ўзнагарода будзе ўручана 14 ліпеня на цырымоніі адкрыцця ХХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". На наступны дзень, 15 ліпеня, лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021-2022 гады дадуць прэс-канферэнцыю ў віцебскім Доме кіно. З гэтага мерапрыемства на "Славянскім базары ў Віцебску" стартуюць Дні Саюзнай дзяржавы.

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаецца адзін раз у два гады за творы мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. Усяго ўручаецца тры прэміі, кожная па 5 млн расійскіх рублёў. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Сярод яе лаўрэатаў - акцёры Аляксей Пятрэнка, Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Валерый Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, драматург Аляксей Дудараў, пісьменнік Іван Шамякін, мастакі Міхаіл Савіцкі і Георгій Паплаўскі. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымае Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Узнагароду, як правіла, уручае старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі