Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 красавіка 2021, 09:43

Названы імёны выканаўцаў і калектываў, якія прайшлі ў другі тур праекта "Маладыя таленты Беларусі"

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё апублікаваў імёны юных выканаўцаў і калектываў, якія прайшлі ў другі тур праекта "Маладыя таленты Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Экспертнае журы радыёконкурсу на чале са старшынёй Леанідам Захлеўным падвяло вынікі першага тура, уважліва паглядзеўшы і ацаніўшы беспрэцэдэнтна аб'ёмны для праекта масіў творчых работ. У другі тур, згодна з апублікаванымі на сайце і ў Telegram-канале Першага нацыянальнага данымі, прайшлі 389 з 632 удзельнікаў творчага спаборніцтва ў розных узроставых катэгорыях і намінацыях.

"Тым, хто не ўбачыць свайго імя ў спісах удзельнікаў наступнага тура, раім ні ў якім разе не засмучацца, паколькі сам удзел у цяперашнім юбілейным конкурсе, прызначаным стаць гістарычным для ўсіх нас, дастойны самай высокай пахвалы і ацэнкі. Першы этап праекта паказаў выдатны ўзровень падрыхтоўкі большасці ўдзельнікаў, што, на мой погляд, нядрэнна характарызуе маладое пакаленне беларусаў як творчых, зацікаўленых ва ўсебаковым развіцці юнакоў і дзяўчат, а таксама пацвярджае высокі статус нашага конкурсу", - сказала аўтар і кіраўнік праекта "Маладыя таленты Беларусі" Таццяна Якушава.

Удзельнікам другога тура трэба будзе да 15 красавіка ўключна прыслаць на электронную пошту арганізатараў talentbelarus@gmail.com відэазапіс выканання другога конкурснага твора ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй у форме жывога канцэртнага выканання на сцэне або ў любой аўдыторыі, прызначанай для творчых заняткаў.

Сачыць за ходам радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" можна ў эфіры Першага нацыянальнага, на сайце www.radio1.by і ў Telegram-канале "Радыё_1", а таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі