Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 кастрычніка 2019, 11:03

Навінкі беларускага кнігавыдання прадставяць на буйнейшай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігавыдаўцы прымуць удзел у кніжнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

"Дэлегацыя айчынных выдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў і паліграфістаў на буйнейшым кніжным форуме свету прадставіць навінкі беларускага кнігавыдання - гэта больш за 500 кніжных найменняў рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага ўдзелена тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, - расказалі ў ведамстве. - Таксама на стэндзе Беларусі адбудуцца прэзентацыі кніг нямецкіх аўтараў, выдадзеных у нашай краіне".

71-я Франкфурцкая міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 16 па 20 кастрычніка і збярэ аматараў кніг, пісьменнікаў і прафесіяналаў выдавецкай дзейнасці з усяго свету. Пачэсным госцем у гэтым годзе аб'яўлена Нарвегія. Франкфурцкі кніжны кірмаш лічыцца самым прэстыжным і маштабным міжнародным мерапрыемствам не толькі ў літаратурнай і выдавецкай сферы, але і ў цэлым у галіне культуры. Штогод форум прымае амаль 300 тыс. гасцей і прадстаўляе каля 400 тыс. кніг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі