Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 мая 2017, 12:02

NaviBand: больш ні ў якіх конкурсах удзельнічаць не будзем!

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", вярнуліся з Кіева. Пасля прылёту дадому маладыя людзі падзяліліся сваімі ўражаннямі з фанатамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас удзел у "Еўрабачанні" - цікавая гісторыя. Паколькі тое, што адбываецца, калі ты ўнутры конкурсу, зусім не падобна да тых уяўленняў аб спаборніцтве, калі глядзіш яго па тэлевізары. Гэта такая эмоцыя і цяжкая праца. Пакуль мы вырашылі, што больш ні ў якіх конкурсах удзельнічаць не будзем!", - сказалі артысты.

На пытанне, чаго б яны пажадалі прадстаўнікам краіны на наступных конкурсах, маладыя людзі адказалі, што важна быць сумленнымі. "Трэба быць сумленнымі з сабой, з песняй, не прыдумляць ніякія гісторыі. Трэба верыць у тое, што робіш, не слухаць нікога, і працаваць з камандай, якая цябе падтрымлівае", - лічаць Арцём і Ксенія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі