Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2021, 14:22

Навагоднюю інтэрактыўную праграму для дзяцей прадставіць музей ВАВ

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынны паказ навагодняй інтэрактыўнай праграмы "Партызанскі Новы год" для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей-сірот пройдзе 21 снежня ў сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле слоў арганізатараў, для дзяцей падрыхтавалі насычаную праграму: іх чакаюць прыгоды Снягурачкі і Партызанкі, сустрэчы з казачнымі персанажамі, гульнявыя заданні і баявая місія па выратаванні Дзеда Мароза. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца, як адзначалі Новы год у ваенны час і якія падарункі рыхтавалі дзецям у партызанскім лагеры.

"Дабрачынныя паказы навагодніх праграм ужо сталі добрай традыцыяй. У гэтым годзе мы хочам прадставіць гэта свята з новага і незвычайнага боку", - адзначылі супрацоўнікі музея.

Пасля паказу адбудзецца музычнае віншаванне ад вучняў мінскай музычнай школы мастацтваў нумар 10 імя Яўгена Глебава. У дзяцей будзе магчымасць наведаць выставу ёлачных цацак "У гасцях у Дзеда Мароза", арганізаваную сумесна з кінастудыяй "Беларусьфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі