Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 снежня 2024, 14:52

Навагодні мюзікл-балет "Шчаўкунок" прадставяць у Белдзяржфілармоніі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодні мюзікл-балет "Шчаўкунок" прадставяць у Белдзяржфілармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Паказы пройдуць з 22 снежня па 5 студзеня ў Вялікай канцэртнай зале.

Казка пра Шчаўкунка даўно стала самай папулярнай зімовай гісторыяй, паколькі кожнае дзіця (нават калі яно даўно ўжо дарослае) павінна абавязкова ў калядныя дні зведваць цудоўную атмасферу густаў, фарбаў і гукаў.

Глядач пачуе класічную, усімі любімую музыку Чайкоўскага ў новых, сучасных, аранжыроўках, і знаёмыя танцы ў нечаканай харэаграфіі.

Мюзікл-балет выконваюць артысты Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі, акрамя музыки Чайкоўскага ў сучаснай аранжыроўцы гучаць песні, створаныя для казкі, і размоўныя сцэны, агучаныя артыстамі беларускіх тэатраў, ансамблем "Камерата" і ансамблем "Песняры".

Дзяцей усіх узростаў чакае сустрэча з героямі казкі Гофмана ў аўтарскай версіі Валянціна Дудкевіча.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі