Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2020, 13:51

"Навагодні маскарад": артысты Вялікага тэатра выступяць у вобразах куміраў ХХ стагоддзя

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт "Навагодні маскарад" пройдзе ў Вялікім тэатры 24, 31 снежня, 2 і 5 студзеня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Гледачоў чакае феерверк вядомых твораў Леанарда Бернстайна, Эндру Лойда Уэбера, Рышара Гальяна, Глена Мілера, Жака Афенбаха, Клода Дэбюсі, Джула Стайна. Будуць выкананы арыі і дуэты з мюзіклаў, якія сёння стаяць у шэрагу самых вядомых і любімых. Сярод іх "Прывід оперы", "Чараўнік з краіны Оз", "Вестсайдская гісторыя" і "Кошкі", - расказалі ў тэатры.

У праграме прадставяць мікс музычных нумароў і танцавальных стыляў. Артысты тэатра паўстануць перад гледачом у нечаканых вобразах куміраў ХХ стагоддзя і папулярных герояў любімых фільмаў. "Гэты канцэрт выбіваецца з устойлівай сістэмы класічных навагодніх праектаў. Навагоднія святы для мяне - гэта радасць, атмасфера добрага розыгрышу, ледзь іранічнага погляду на сябе і погляду на мастацтва як не на нешта выключна традыцыйнае і непахіснае. Мы робім гэты канцэрт, каб аб'яднацца душэўна, стаць адзіным цэлым з гледачом, акунуцца ў атмасферу сапраўднага цуда і ўспомніць, як з надыходам Новага года мы заўсёды верылі, што ў нашым жыцці многае зменіцца", - расказала рэжысёр-пастаноўшчык, уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі