Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 ліпеня 2022, 10:11

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў праводзіць пленэр па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў праводзіць пленэр па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову культуры.

"З 29 чэрвеня па 15 ліпеня праходзіць міжнародны пленэр, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі. У пленэры ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі і Расіі. Сярод іх - прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага кадэмічнага мастацкага інстытута імя Сурыкава і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, старшыня і члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў", - расказалі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

У час пленэру мастакі вывучаюць біяграфію і творчасць паэтаў, слухаюць лекцыі супрацоўнікаў музеяў і мастацтвазнаўцаў. Майстры таксама ў розных жанрах ствараюць творы, прысвечаныя Якубу Коласу і Янку Купалу. Яны пішуць партрэты, пейзажы, сюжэтна-тэматычныя работы па матывах гісторыі жыцця і творчасці выдатных дзеячаў. У Віцебску 14 ліпеня ў час міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" адкрыецца мастацкая выстава па выніках пленэру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі