Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2018, 13:14

Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША назваў лепшы фільм 2018 года

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША назваў фільм "Зялёная кніга" рэжысёра Пітэра Фарэлі лепшым фільмам 2018 года, паведамляе амерыканскі інтэрнэт-часопіс аб тэлебачанні і кіно Deadline Hollywood.

Фільм "Зялёная кніга" расказвае рэальную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША знакамітага піяніста і звычайнага вадзіцеля, паміж якімі праз некаторы час узнікае сяброўства. Прэм'ера фільма адбылася ў верасні на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, дзе ён атрымаў галоўную ўзнагароду "Народны выбар".

Нацыянальны савет кінакрытыкаў таксама назваў Віга Мортэнсэна, які выканаў адну з галоўных ролей у "Зяленай кнізе", лепшым акцёрам года.

Лепшым рэжысёрам прызнаны Брэдлі Купер за фільм "Зорка нарадзілася", а Лэдзі Гага, якая выканала ў ім галоўную ролю, удастоена звання лепшай актрысы. Адзначаецца, што кінакарціна з'яўляецца рэжысёрскім дэбютам Брэдлі Купера, які таксама выканаў у ёй галоўную ролю.

Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША быў заснаваны ў 1909 годзе ў Нью-Ёрку. Сёння ён аб'ядноўвае кінакрытыкаў, кіназнаўцаў, а таксама студэнтаў профільных інстытутаў і іншых спецыялістаў. Урачыстая цырымонія ўзнагарод праходзіць штогод у пачатку студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі