Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2021, 12:40

Нацыянальны мастацкі музей вяртаецца да фармату класічнай Ночы музеяў

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей у гэтым годзе вернецца да фармату класічнай Ночы музеяў, заявіла 17 мая журналістам намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветнай рабоце НММ Святлана Анейка перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе наш дэвіз - "Сам-насам з мастацтвам", і мы хочам вярнуцца да фармату класічнай Ночы музеяў, калі на гэту акцыю прыходзілі наведвальнікі, якія, можа, не мелі магчымасці ў іншы дзень наведаць музей. Таму наш графік работы будзе перанесены з 16.00 да 00.00", - сказала Святлана Анейка.

Паводле яе слоў, такі фармат не арыентаваны на актыўнасці - тое, на што ў НММ абапіраліся ў мінулыя гады. "Мы хочам даць магчымасць гледачу акунуцца ў мастацтва, пабыць з ім сам-насам, нацешыцца ім у цішыні пры мінімальнай колькасці людзей, пры магчымасці пачуць і адчуць творы. Для гэтага ў нас будуць адкрыты пастаянная экспазіцыя рускага мастацтва XVIII-XX стагоддзяў, сакральная выстаўка "Для чаго ты мяне пакінуў?" Для тых жа, хто не настроены на фармат гутаркі такога плана, будзе працаваць выставачны праект "Мора. Неба. Аблокі", дзе будуць дэманстравацца творы мастацтва, якія прадстаўляюць змену пор года", - дадала намеснік гендырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі