Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 жніўня 2019, 16:28

Нацыянальны мастацкі музей азнаёміць з экслібрысамі XVII-XXI стагоддзяў

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Кніжны знак" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 6 жніўня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за трыццаць экслібрысаў з некалькіх графічных калекцый музея. Выстава азнаёміць гледача з багаццем відаў, стыляў і тэхнік экслібрыса на прыкладзе экспанатаў XVII-XXI стагоддзяў.

"Экслібрыс - уладальніцкі знак у выглядзе таблічкі, што наклейваецца або друкуецца на авантытул, іншым часам форзац кнігі для абазначэння прыналежнасці кнігі канкрэтнаму чалавеку. Экслібрыс з'яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай звестак аб персоне ўладальніка, - расказалі ў музеі. - Першымі экслібрысамі сталі ўладальніцкія надпісы на кнігах, якія пачыналіся са слоў "З кніг" або "З бібліятэкі" (exbibliotheca), выкананыя ўручную манахамі-скрыптарамі ў майстэрнях па перапісцы кніг, што знаходзіліся ў перыяд ранняга сярэдневякоўя пры манастырах".

У сваім традыцыйным выглядзе экслібрыс выкарыстоўваўся ў хуткім часе пасля з'яўлення кнігадрукавання ў XV стагоддзі. З распаўсюджваннем кнігадрукавання бібліятэчныя зборы пашыраліся, расла колькасць асабістых бібліятэк, майстэрства кніжнага знака атрымала сваё развіццё. Экслібрыс становіцца запатрабаваным. З'яўляюцца і развіваюцца розныя віды экслібрыса: гербавыя, вензелевые, мастацкія.

Выстава "Кніжны знак" прадоўжыцца па 15 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі