Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 студзеня 2019, 19:10

Нацыянальны мастацкі музей адзначыць юбілей прэм'ерай свайго гімна

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 24 студзеня адсвяткуе 80-годдзе прэзентацыяй свайго гімна, паведаміў журналістам генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У дзень нашага юбілею ўпершыню прагучыць гімн музея, напісаны паэтам Алінай Легастаевай і кампазітарам Алінай Безенсон у 2018 годзе. Яго прэм'ера адбудзецца ў выкананні лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко", - расказаў Уладзімір Пракапцоў.

Паводле яго слоў, 24 студзеня адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі, а таксама выстаўкі "Жывапісныя мелодыі", прымеркаванай да 100-годдзя двух вядомых беларускіх мастачак Раісы Кудрэвіч і Валяр'яны Жолтак, пройдзе прэзентацыя экспазіцыі "Адкрыццё сапраўднага", якая прадэманструе вынік пяцігадовай работы рэстаўратараў музея.

"Гэтымі днямі на тэлеканале "Беларусь 3" адбудзецца прэм'ера 8-серыйнага дакументальнага фільма пра наш музей "Дом, дзе жыве мастацтва". Чаму 8 серый?.. Таму што 80 гадоў музею і кожная серыя будзе па 8 мінут. Да юбілею прымеркаваны і выпуск шакаладу з выявай Нацыянальнага мастацкага музея і цукерак, на ўпакоўках якіх адлюстраваны партрэт "Невядомая" Івана Крамскога і слуцкіх паясоў з калекцыі нашага музея", - адзначыў гендырэктар.

Вынікі юбілейнага года ў мастацкім музеі падвядуць у канцы восені. "5 лістапада 1957 года Алена Аладава адкрыла будынак на вул.Леніна, 20, пабудаваны па праекце архітэктара Міхаіла Бакланава, таму будзе сімвалічна падвесці вынік зробленага таксама ў лістападзе. Магчыма, гэта мерапрыемства адбудзецца ў Купалаўскім тэатры, тады мы прадставім не толькі гімн музея, але і сцяг", - падкрэсліў Уладзімір Пракапцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі