Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 кастрычніка 2020, 10:27

Нацыянальны гістарычны музей прадставіць 26 банераў пра ўнікальнасць беларускай спадчыны

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава ў рамках праекта "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь" адкрыецца 16 кастрычніка ў дворыку гэтага музея, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У выставачным праекце задзейнічаны ўсе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі. Паводле слоў арганізатараў, гэта дало магчымасць раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай гісторыка-культурнай спадчыны. Прадстаўленая ў дворыку музея экспазіцыя стане прадаўжэннем праекта і будзе складацца з 26 банераў з суправаджальнай інфармацыяй на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Першая выстава праекта адкрылася ў чэрвені 2020 года на агароджы парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Тут знаходзяцца фотабанеры, якія расказваюць пра каштоўнасці з фондаў музея: манеты, зброю, нацыянальнае адзенне, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты. "Выстава, якая прадставіла Беларусь як сучасную, развітую еўрапейскую дзяржаву, што з годнасцю займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці, стала сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі скрозь стагоддзі", - адзначылі ва ўстанове.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама. Генеральным партнёрам выступае ААТ "ААБ Беларусбанк".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі