Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Нацыянальны гістарычны музей пазнаёміць са светам скульптуры Андрэя Сагалава

Культура 12.04.2019 | 13:31
Нацыянальны гістарычны музей. Фота з архіва
Нацыянальны гістарычны музей. Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акунуцца ў эпоху мужных і моцных духам воінаў запрашае выстава работ скульптара Андрэя Сагалава "Steel, wood & bone", якая адкрыецца 1 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў музеі.

Андрэй Сагалаў увасабляе мастацкія вобразы ў рабоце з металам, дрэвам і косцю, што і дало назву выставе. "Увазе гледача прапануюцца работы 2000-2019 годов: партрэтная драўляная скульптура, дробная пластыка з рогу лася і біўня маржа, дэкарыраванне дзяржальнаў і эфесаў", - расказалі ў музеі.

Андрэй Сагалаў нарадзіўся ў Мінску ў 1963 годзе. Атрымаў адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Працаваў інжынерам-канструктарам у праектных інстытутах Мінска. У 1990-я гады захапіўся нямецкай драўлянай скульптурай часоў позняй готыкі і Ранняга Рэнесансу з чароўнымі і захапляльнымі тыпажамі воінаў, сярэдневяковых гараджан-еўрапейцаў. Пазней мастак звярнуў увагу на твары: будаўнікоў, паляўнічых, удзельнікаў бітваў. У выніку прыйшоў да партрэта - самага сур'ёзнага жанру, паводле меркавання аўтара, у якім трэба паказаць характар, што склаўся да пэўнага ўзросту і ў прадстаўнікоў пэўных прафесій. Гэта і сфарміравала напрамак творчасці Андрэя Сагалава і прывяло да выбару герояў.

Выстава будзе працаваць па 14 мая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.