Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 кастрычніка 2020, 17:46

Нацыянальны гістарычны музей пакажа каля 40 работ фотамастака Аліка Замосціна

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава Аліка Замосціна "Трансфармацыя" адкрыецца 20 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 работ з новай серыі фатографа. "Выставы фотамастака ўжо сталі традыцыйнымі. Прыблізна раз у год ён збірае ў Нацыянальным гістарычным музеі сваіх паклоннікаў, кола якіх пастаянна пашыраецца. Цікавасць да творчасці майстра ўзрастае, паколькі кожная новая яго калекцыя абсалютна непадобная на папярэднія работы. І, бясспрэчна, яго фотамастацтва непадобнае ні на чыё іншае", - расказалі ў музеі.

"Алік Замосцін трансфармуе, інтэрпрэтуе ўвесь навакольны свет прадметаў і з'яў, напаўняе іх сваім сэнсам, псіхалогіяй, філасофіяй, эмоцыямі. Інтуіцыя - рухальная сіла і асноўны інструмент у творчасці аўтара. Яна метафарычная, выразная, поўная фантазій і віртуознага іх увасаблення. Кветкі, плады, птушкі, фрагменты архітэктуры, святло і цемра, фігуры людзей - усё сплаўляецца ў новую драматургію, з якой майстар умела рэжысіруе ў сваім фотатэатры", - адзначылі арганізатары.

Алік Замосцін вырас у Мінску. Атрымаўшы інжынерную адукацыю, у 25 гадоў выехаў у Ізраіль. Працаваў у ЗША і Канадзе. Цяпер жыве паміж Нью-Ёркам, Тэль-Авівам, Таронта і Мінскам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі