Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2020, 11:37

Нацыянальны гістарычны музей адзначыць 100-годдзе Ленінскага камсамола Беларусі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Маладосць", прымеркаваная да 100-годдзя Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі адкрыецца 16 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Гэты праект - не проста храналогія і сухі пералік фактаў. Каштоўнасць у тым, што ў год стагоддзя арганізацыі музей прабуджае настальгію аб камсамольскіх гадах у тых, каму давялося быць членамі саюза, а таксама прыцягвае ўвагу больш маладых гасцей", - адзначылі ў музеі.

Выстаўка раскрывае асноўныя этапы станаўлення і развіцця дзейнасці беларускай камсамольскай арганізацыі. У ёй адлюстраваны перыяды зараджэння і першыя дзесяцігоддзі яе існавання, уклад камсамола ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, тэмы пасляваеннага будаўніцтва, фестывальнага і будатрадаўскага руху. Наведвальнікі ўбачаць экспанаты з калекцыі музея: дакументы, фатаграфіі і плакаты, а таксама прадметы побыту, працы і вольнага часу, адзенне і асабістыя рэчы савецкіх людзей.

Экспазіцыя дзейнічае па 29 верасня. У час яе работы плануецца гашэнне паштовага блока да 100-годдзя ЛКСМБ штэмпелем першага дня.

Першы ўсебеларускі з'езд камсамола прайшоў 24-27 верасня 1920 года. Ён прыняў рашэнне аб аддзяленні камсамольскіх арганізацый Літвы, дзе ўладу захапіла буржуазія, аб'яднаў ідэйна і арганізацыйна гарадскія і павятовыя арганізацыі камсамола і стварыў Камуністычны саюз моладзі Беларусі (КСМБ) як састаўную частку РКСМ. Дзень адкрыцця з'езда - 24 верасня - лічыцца днём утварэння камсамола Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі