Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Мала93ечна - 2025" пройдзе 13 і 14 чэрвеня 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў Палацы культуры Маладзечна.
Паглыбіцца ў фестывальную атмасферу жыхары і госці горада змогуць задоўга да названых дат. Старт музычнаму марафону арганізатары дадуць ужо 10 чэрвеня штодзённымі канцэртнымі праграмамі творчых калектываў Мінскай вобласці і агульнарэспубліканскімі акцыямі на цэнтральнай плошчы і ў Палацы культуры Маладзечна, прэзентацыямі кніг і літаратурных праектаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча, шматлікімі мастацкімі майстар-класамі, паказамі тэатральных пастановак для гледачоў рознага ўзросту ў Мінскіх абласных драматычным тэатры і тэатры лялек "Батлейка", а таксама сустрэчамі з вядомымі творчымі людзьмі на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна.
З 10 па 14 чэрвеня запланавана некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, якія ў поўнай меры прадэманструюць, наколькі багатыя гісторыя і традыцыі Беларусі. Будуць паказаны лепшыя дасягненні ў сферы культуры нашай краіны.
Фанфары музычна-паэтычнага форуму прагучаць у Маладзечне 13 і 14 чэрвеня. Па традыцыі асноўныя яго мерапрыемствы - Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю - пройдуць на галоўных сцэнічных пляцоўках горада. Гэта Палац культуры і Летні амфітэатр у парку культуры і адпачынку імя Перамогі.
На працягу двух фестывальных дзён парадуе публіку сваёй творчасцю заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга". Знакаміты аркестр і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні - гэта тое, без чаго фестываль у Маладзечне ўжо нельга ўявіць. Другі і трэці туры конкурсу пройдуць у Палацы культуры і будуць трансліравацца ў прамым эфіры Белтэлерадыёкампаніі на канале "Беларусь 3".
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры, Мінскі абласны і Маладзечанскі раённы выканаўчыя камітэты, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга", Белтэлерадыёкампанія.
Уся актуальная інфармацыя аб Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Мала93ечна - 2025" будзе размяшчацца на яго афіцыйным сайце.-0-